РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3
Счакацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Стаміцца ад доўгага чакання. С. пісьма з фронту.

2. Дачакацца. Пайду да сястры, с. не магу, каб пабачыць.
Счакаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачакаць некаторы час. Трэба с., пакуль схлыне натоўп.
Счаліць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне
Змацаваць, злучыць чалкай, канатам. С. баржы. || незакончанае трыванне: счальваць. || назоўнік: счальванне.
Счапіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Злучыцца, зачапіўшыся адзін за аднаго. Вагоны дрэнна счапіліся.

2. пераноснае значэнне, з кім і без дапаўнення. Пачаць спрачацца, схапіцца ў бойцы (размоўнае). Дзеці счапіліся за цацку. || незакончанае трыванне: счэплівацца. || назоўнік: счэпліванне.
Счапіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Злучыць, прымацаваўшы адно да аднаго, зачапіўшы адно за адно. С. вагоны. С. тры сеялкі ў адзін агрэгат.

2. Моцна злучыць (пальцы рукі; размоўнае). Настылыя пальцы не надта счэпіш. З. Адчапіць, зняць (размоўнае). С. вядро з крука. 4. Сшыць, прышыць на скорую руку (размоўнае). С. за вечар спадніцу. || незакончанае трыванне: счэпліваць. || назоўнік: счапленне, счэпліванне і счэп. || прыметнік: счэпны.
Счараваць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Зачараваць.
Счарвець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і счарвівець.
Счарнелы
прыметнік
Які стаў чорным, пачарнелы.
Счарціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Скапіраваць чарцёж, план і пад. С. схему.

2. Чэрцячы, зрасходаваць (размоўнае). С. усе лісты паперы. || незакончанае трыванне: счэрчваць.
Счасацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Счысціцца, зняцца пры часанні. Счасалася два кілаграмы пуху.

2. Быць счасаным (гл. счасаць1 у 2 знач.). Уся воўна счасалася.
2009–2019. Беларусь, Менск.