РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5
Сываратка
назоўнік | жаночы род
Вадкасць, што атрымліваецца пры згортванні крыві па-за арганізмам, а таксама назва некаторых лекавых прэпаратаў з крыві. Процідыфтэрыйная с. || прыметнік: сываратачны.
Сыграны
прыметнік
Які вызначаецца зладжанасцю ў працэсе ігры. С. аркестр. Сыграная футбольная каманда. || назоўнік: сыгранасць.
Сыграцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дасягнуць зладжанасці ў сумеснай гульні. Футбольная каманда сыгралася. || незакончанае трыванне: сыгрывацца. || назоўнік: сыграўка.
Сыкаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с». Гусі выцягнулі шыі і пачалі с.

2. пераноснае значэнне: Гаварыць здушаным ад раздражнення голасам (размоўнае).

3. пераноснае значэнне: Злоснічаць, выказваць сваё незадавальненне (размоўнае). С. на мужа. || аднакратны дзеяслоў: сыкнуць. || назоўнік: сыканне і сык.
Сын
назоўнік | мужчынскі род
1. Асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў. Малодшы с. вучыцца ў школе.

2. звычайна, пераноснае значэнне, чаго. Чалавек, як носьбіт характэрных рыс свайго асяроддзя, грамадства, народа і пад. (высокае). Сыны Беларусі. Сыны свайго часу. || ласкальная форма: сынок і сыночак. || прыметнік: сыноўскі. Сыноўскія абавязкі.
Сып
назоўнік | мужчынскі род
Дробныя плямкі ці прышчыкі, якія з'яўляюцца на целе пры некаторых хваробах. Алергічны с.
Сыпацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пра што-н. сыпкае, дробнае: падаць, валіцца. Са страхі сыплецца снег. З торбы сыплецца мука. Іскры сыплюцца з вачэй (пераноснае значэнне).

2. Пра частыя гукі, словы: чуцца, распаўсюджвацца, гучаць. Услед сыпаліся жарты.

3. Пра тканіну: разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (размоўнае).

4. пераноснае значэнне: Імкліва ў спеху бегчы. З узгорка сыпаліся дзеці. || незакончанае трыванне: перасыпацца.
Сыпаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прымушаць падаць куды-н., паступова выпускаючы (што-н. сыпкае ці дробнае). С. крупы курам. С. бульбу ў кучу.

2. Пра дробны, часты дождж, снег: ісці, падаць. З вечара сыпаў калючы снег.

3. пераноснае значэнне, што, чым. Накіроўваць на каго-н. у вялікай колькасці; надзяляць, асыпаць. С. удары.

4. пераноснае значэнне, што, чым і без дапаўнення. Гаварыць хутка і многа (размоўнае). С. жартамі.

5. пераноснае значэнне: Імкліва бегчы, ісці, ехаць (размоўнае). З хаты сыплюць дзеці. || аднакратны дзеяслоў: сыпнуць.
Сыпка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і сып.
Сыпкі
прыметнік
Які складаецца з дробных часцінак, не счэпленых адна з адной, які мае ўласцівасць рассыпацца. Сыпкія рэчывы. || назоўнік: сыпкасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.