РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1
Сюды
прыслоўе
У гэта месца, у гэты бок. Палажы с. кнігу! Прынясі с. граблі!
Сюды-туды
прыслоўе
1. У той і другі бок; у розныя бакі. Чалавек бегае сюды-туды з самага ранку.

2. У некаторыя месцы. Трэба сюды-туды збегаць.

3. Нішто сабе, дапушчальна (размоўнае). Днём яшчэ сюды-туды, а ў вячэрні змрок адчуваеш сябе, як у склепе.
Сюжэт
назоўнік | мужчынскі род
Сукупнасць звязаных між сабой дзеянняў, падзей, характараў і лёсаў герояў, у якіх раскрываецца асноўны змест мастацкага твора. Заблытаны с. || прыметнік: сюжэтны. Сюжэтныя лініі аповесці.
Сюіта
назоўнік | жаночы род
Музычны твор, які складаецца з некалькіх рознахарактарных п'ес, аб'яднаных адзінствам задумы. || прыметнік: сюітны. С. цыкл.
Сюрпрыз
назоўнік | мужчынскі род
Нечаканасць, нечаканы падарунак. Вось дык с.! || прыметнік: сюрпрызны.
Сюсюкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Размаўляючы, замяняць шыпячыя гукі свісцячымі.

2. пераноснае значэнне: Падроблівацца пад дзіцячы склад думак, мову і пад. Нельга с. з дзецьмі. || назоўнік: сюсюканне.
2009–2019. Беларусь, Менск.