РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Сябар
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто звязаны з кім-н. сяброўствам. Мой найлепшы с.

2. чаго. Прыхільнік, абаронца. Сябры прыроды. || прыметнік: сяброўскі.
Сябе
займеннік
Указвае на адносіны дзеяння да таго, хто яго ўтварае (дзейніка), адпавядаючы па сэнсу асабовым займеннікам любой асобы і ліку. Расказаць пра с. Паставіць сабе многа задач. Размеркаваць паміж сабою. Думаць пра с.Выйсці з сябе — раззлавацца. Замкнуцца ў сабе — адасобіцца ад іншых. Не па сабе каму (размоўнае) — няёмка (пра стан збянтэжанасці, разгубленасці і пад.). Па сабе (размоўнае) — па свайму густу. Сам не ў сабе (размоўнае) — пра таго, хто страціў душэўны спакой. У сябе хто (размоўнае) — у сваім доме, пакоі і пад.
Сябелюб
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Сябелюбівы чалавек, эгаіст.
Сябелюбівы
прыметнік
Які любіць толькі сябе, эгаістычны.
Сябелюбства (сябелюбнасць)
назоўнік | ніякі род
Клопаты выключна пра сябе, пра свае інтарэсы, эгаізм.
Сябра
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і сябар.
Сябраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Знаходзіцца з кім-н. у сяброўстве. || закончанае трыванне: пасябраваць.
Сяброўка
назоўнік | жаночы род
Дзяўчынка, дзяўчына або жанчына, якая сябруе з кім-н.
Сяброўскі
прыметнік
1. гл. сябар.

2. Заснаваны на дружбе, добразычлівы. Сяброўская атмасфера. Пагаварыць па-сяброўску (прыслоўе). з. Які ўмее сябраваць. А ты — хлопец с.
Сяброўства
назоўнік | ніякі род
Адносіны паміж кім-н., якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтарэсаў, узаемнай прыхільнасці і пад.
2009–2019. Беларусь, Менск.