РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Свякроў
назоўнік | жаночы род
Маці мужа.
Свякруха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і свякроў.
Свянціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і свяціць

2. || закончанае трыванне: пасвянціць.
Свянцоны
прыметнік
Пасвячоны, асвячоны. Свянцоная вада. С. хлеб.
Свярбець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю, адчуваць гэты боль. Ад крапівы пякуць і свярбяць ногі. Цела свярбіць.

2. пераноснае значэнне, безасабовая форма Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н. Цэлы дзень свярбела паехаць па грыбы.Язык свярбіць у каго (размоўнае) — хто-н. не можа стрымацца, каб не сказаць што-н. Рукі свярбяць (размоўнае) — 1) хочацца пабіцца; 2) хочацца прыкласці рукі да якой-н. справы.
Свярдзёлак
назоўнік | мужчынскі род
Невялікі свердзел. С. заўсёды патрэбны ў гаспадарцы.
Свята
назоўнік | ніякі род
1. Урачысты дзень у гонар або ў памяць якой-н. падзеі, даты. С. Перамогі.

2. Выхадны, нерабочы дзень.

3. Дзень ці дні, якія адзначаюцца царквою або традыцыйна ў гонар якой-н. падзеі ці святога. С. нараджэння Хрыста. С. Новага года.

4. Урачыстасць з прычыны чаго-н. Сямейнае с. На сэрцы с. (пераноснае значэнне). І на нашай вуліцы с. (у нас радасць, урачыстасць).

5. Дзень гульняў, забаў і пад. Спартыўнае с. || прыметнік: святочны.
Святар
назоўнік | мужчынскі род
У праваслаўі: служыцель культу, які вядзе царкоўныя богаслужбовыя трэбы (хрысціны, вянчанне, паніхіды, споведзь); іерэй, свяшчэннік. || прыметнік: святарскі.
Святататнік
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Чалавек, які чыніць, учыніў святатацтва.
Святатацтва
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Зневажанне, ганьбаванне чаго-н. святога, запаветнага (першапачаткова царкоўнай святыні). || прыметнік: святатацкі.
2009–2021. Беларусь, Менск.