РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 314
Сакавік
назоўнік | мужчынскі род
Трэці месяц каляндарнага года. || прыметнік: сакавіцкі. С. вецер.
Сакавіты
прыметнік
1. Які змяшчае шмат соку. Сакавітыя суніцы. Сакавітая трава.

2. пераноснае значэнне: Яркі, свежы. Сакавітыя фарбы карціны. Сакавітыя вусны.

3. пераноснае значэнне: Пра гук, голас: прыемны, звонкі, гучны. С. смех.

4. пераноснае значэнне: Пра словы, мову: трапны, вобразны. Сакавітае слова. Сакавітая мова вёскі. || назоўнік: сакавітасць.
Сакаліха
назоўнік | жаночы род
Самка сокала.
Сакаляня (сакалянё)
назоўнік | ніякі род
Птушка сокала.
Сакатаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пра курэй: кудахтаць, утвараць сокат. Сакочуць куры.

2. Часта стукаць, страляць, трашчаць. Улесе сакаталі кулямёты.

3. пераноснае значэнне: Вельмі хутка, не сціхаючы, гаварыць (размоўнае). || назоўнік: сакатанне.
Сакатун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто, не сціхаючы, многа гаворыць; балбатун.
Сакатуха
назоўнік | жаночы род
1. Курыца. С. аб'елася ячменем.

2. Балбатлівая жанчына (размоўнае). Гэта с. цэлы дзень балбоча.
Сакаўны
прыметнік
Тое, што і сакавіты.
Сакваяж
назоўнік | мужчынскі род
Дарожная сумка з замком, звычайна са скуры. || прыметнік: сакваяжны.
Сакля
назоўнік | жаночы род
Назва жылля каўказскіх горцаў. Стаяла с. пад гарою.
2009–2019. Беларусь, Менск.