РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 314
Сакол
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і сокал. Гол як сакол (размоўнае) — надта бедны, нічога не мае.
Саколік
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. сокал.

2. Пяшчотная назва юнака, дзіцяці, мужчыны (звычайна ў звароце і народна-паэтычнае). Сынок, с. мой дарагі!
Сакраментальны
прыметнік
1. Звязаны з рэлігійным абрадам, рытуальны. Сакраментальныя словы (таксама пераноснае значэнне: якія гучаць, як заклінанні).

2. пераноснае значэнне: Які замацаваўся ў традыцыі, стаў звычайным. || назоўнік: сакраментальнасць.
Сакратар
назоўнік | мужчынскі род
1. Асоба, якая вядзе справаводства, канцылярыю ўстановы або перапіску і справы прыватнай асобы. С.-машыністка. Асабісты с.

2. Асоба, што піша пратакол схода.

3. Выбарны кіраўнік арганізацыі. Генеральны с. ААН.

4. Адказная асоба, якая вядзе арганізацыйна-выканаўчую работу. Вучоны с. інстытута. || прыметнік: сакратарскі.
Сакратарыят
назоўнік | мужчынскі род
1. Арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў.

2. Супрацоўнікі такога аддзела, органа.
Сакрушальны
назоўнік | высокае
Знішчальны, вялікай сілы. С. ўдар.
Сакрэт
назоўнік | мужчынскі род
1. Тайна, тое, пра што не гавораць. Не выдаць с. У мяне няма сакрэтаў ад бацькоў. Не рабіць сакрэту.

2. чаго. Тайны спосаб. С. вытворчасці. С. прыгатавання каньяку. З. чаго. Скрытая прычыны. С. поспеху. У чым с. такіх паказчыкаў? 4. Мудрагелістая канструкцыя ў якім-н. механізме. Замок з сакрэтам. 5. Дадатковы патайны пост, які размяшчаецца вартаўнічай аховай на найбольш небяспечных подступах праціўніка. Назначыць байцоў у с. || прыметнік: сакрэтны. Вельмі сакрэтна (прыслоўе).
Сакрэт
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Рэчыва, якое выпрацоўваецца клеткамі розных залоз, неабходнае для жыццёвых функцый арганізма. С. шчытападобнай залозы. || прыметнік: сакраторны.
Сакрэтнік
назоўнік | мужчынскі род
Род пісьмовага стала з адкідной дошкай і шуфлядамі для папер.
Сакрэтнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Трымаць што-н. у сакрэце1 (у 1 знач.). Мне няма чаго с., я ўсё раскажу.

2. Гаварыць шэптам у прысутнасці каго-н. Аб чым вы там сакрэтнічаеце?
2009–2019. Беларусь, Менск.