РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 314
Сакрэцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Выдзяленне сакрэту2 клеткамі залозы. Залозы ўнутранай сакрэцыі. || прыметнік: сакраторны. Сакраторная дзейнасць.
Саксаул
назоўнік | мужчынскі род
1. Невысокае сярэднеазіяцкае дрэва або хмызняк з лісцем, падобным на бугаркі.

2. Драўніна гэтага дрэва. || прыметнік: саксаулавы і саксаульны.
Саксафаніст
назоўнік | мужчынскі род
Музыкант, які іграе на саксафоне.
Саксафон
назоўнік | мужчынскі род
Медны духавы музычны інструмент, па тэмбру блізкі да кларнета. || прыметнік: саксафонны.
Сала
назоўнік | ніякі род
Тлушчавае адкладанне ў целе жывёльнага арганізма, а таксама прадукт з гэтага рэчыва. Таплёнае с. Дурань-дурань, а с. любіць (прымаўка).Заліць сала за скуру каму (размоўнае) — нашкодзіць, нарабіць непрыемнасцей каму-н. || памяншальна-ласкальная форма: сальца. || прыметнік: сальны. Сальная свечка (з сала).
Сала
назоўнік | ніякі род
Дробны лёд або насычаны вадой снег, які плыве па паверхні вады перад замярзаннем вадаёма. Па рацэ плыло с.
Салавей
назоўнік | мужчынскі род
Буравата-шэрая маленькая пеўчая птушка атрада вераб'іных, якая вылучаецца прыгожым спевам. Ля рэчкі зацёхкаў с. Пець (залівацца) салаўём (гаварыць красамоўна, з захапленнем). || ласкальная форма: салавейка і салоўка. || прыметнік: салаўіны.
Салавець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Рабіцца вялым, сонным. || закончанае трыванне: асалавець і пасалавець.
Саладжавы
прыметнік
1. Саладкаваты. С. хлеб.

2. пераноснае значэнне: Празмерна ветлівы, да прыкрасці ліслівы. Саладжавая ўхмылка. С. чалавек. || назоўнік: саладжавасць. У яго паводзінах адчувалася с.
Саладзець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца салодкім, саладзейшым.
2009–2019. Беларусь, Менск.