РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 314
Саланец
назоўнік | мужчынскі род
Глеба стэпавых, пустынных зон, насычаная солямі натрыю. || прыметнік: саланчовы.
Саланіна
назоўнік | жаночы род
Свіное пасоленае сала.
Саланчак
назоўнік | мужчынскі род
Глеба стэпавых зон, насычаныя прыроднымі солямі. || прыметнік: саланчаковы.
Салапяка
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае | зневажальнае
Разява, неарганізаваны чалавек.
Салат
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і салата. || прыметнік: салатавы і салатны.
Салата
назоўнік | жаночы род
1. Травяністая агародная расліна, лісты якой сырымі ўжываюцца ў ежу.

2. Халодная страва з нарэзаных кавалачкамі гародніны, яек, мяса, рыбы і пад. з якой-н. прыправай. Мясны с. || прыметнік: салатавы і салатны. С. колер (светла-зялёны).
Салатніца
назоўнік | жаночы род
Спецыяльная пасудзіна для салаты (у 2 знач.).
Салатоп
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які займаецца вытопліваннем сала.
Салатопка
назоўнік | жаночы род
Прадпрыемства, дзе вытопліваюць сала.
Салдат
назоўнік | мужчынскі род
1. Радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска, а таксама ваеннаслужачы наогул. С. музычнага ўзвода.

2. пераноснае значэнне: Ваенны чалавек, воін. Мой тата — стары с. С. рэвалюцыі (той, хто прысвяціў сваё жыццё справе рэвалюцыі; высокае). Лясныя салдаты (партызаны). || памяншальная форма: салдацік. Скакаць у ваду салдацікам (стоячы, у стаячым становішчы). Алавяны с. (дзіцячая цацка — фігурка салдата). || прыметнік: салдацкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.