РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 314
Салідны
прыметнік
1. Трывалы, надзейны, добра зроблены. Салідная пабудова. Салідная адукацыя.

2. Грунтоўны, важны, прадстаўнічы. Салідная фігура. Салідная ўстанова.

3. Пра ўзрост: не вельмі малады, сталы. Жанчына саліднага ўзросту.

4. Значны па велічыні, памеру, сіле і пад. Салідныя грошы.

5. Мажны, поўны (пра чалавека). Саліднай камплекцыі. || назоўнік: саліднасць.
Салільны
прыметнік
Які служыць, прызначаны для салення, засолу. С. басейн.
Саліпсізм
назоўнік | мужчынскі род
У філасофіі: крайні суб'ектыўны ідэалізм, які прызнае адзінай рэальнасцю толькі індывідуальную свадомасць, уласнае «я» і адмаўляе існаванне навакольнага свету. || прыметнік: саліпсічны.
Саліраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выконваць сола (у 3 знач.). || назоўнік: саліраванне.
Саліст
назоўнік | мужчынскі род
Артыст, які выконвае сольную партыю. С. аперэты. С. аркестра. || жаночы род: салістка.
Салітэр
назоўнік | мужчынскі род
Буйны брыльянт.
Саліцёр
назоўнік | мужчынскі род
Доўгі плоскі чарвяк, які паразітуе ў страўніку чалавека і жывёлы.
Саліцылавы
прыметнік
Саліцылавая кіслата — арганічная кіслата, якая выкарыстоўваецца для прыгатавання лекавых рэчываў і фарбавальнікаў.
Саліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Насычаць, намазваць салам ці забруджваць чым-н. тлустым.
Саліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Сыпаць соль у што-н. для смаку. С. катлеты. С. бульбу.

2. Нарыхтоўваць у запас у салёным растворы. С. агуркі. С. сала.

3. пераноснае значэнне: Рабіць каму-н. непрыемнасці, дапякаць. С. кпінамі. || закончанае трыванне: пасаліць і засаліць. || назоўнік: саленне, солка, засолка і засол. || прыметнік: салільны, засолачны і засольны.
2009–2019. Беларусь, Менск.