РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 314
Салодкі
прыметнік
1. Які мае прыемны смак, уласцівы цукру або мёду. С. яблык. Паставіць на стол салодкае (назоўнік; салодкую страву, дэсерт).

2. пераноснае значэнне: Прыемны, які прыносіць задавальненне і асалоду. Салодкая трывога. Не салодка (прыслоўе) жывецца сіраце.

3. пераноснае значэнне: Празмерна далікатны, занадта ўважлівы і ласкавы. Салодкая ветлівасць. Салодкія манеры.

4. пераноснае значэнне: Ліслівы, ненатуральны, дагодлівы. Салодкія словы. || назоўнік: салодкасць.
Салома
назоўнік | жаночы род
Сухія сцёблы злакавых раслін, што застаюцца пасля абмалоту. Аўсяная с. || памяншальная форма: саломка. || прыметнік: саламяны. Салямяная страха. С. колер (светла-жоўты). Саламяная сурвэтка (з саломы). Саламяная ўдава (жартаўлівае) — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлуцы з мужам. Саламяны ўдавец (жартаўлівае) — мужчына, які знаходзіцца ў часовай разлуцы з жонкай.
Салома
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да саломы, напр. саломазбіральнік, саломаздрабляльны, саломапад'ёмнік, саломаскладальнік, саломатранспарцёр.
Саломіна
назоўнік | жаночы род
Адно сцябло саломы. || памяншальная форма: саломінка. Хапацца за саломінку (пераноснае значэнне: спрабаваць выратаваць сябе ці якую-н. справу, маючы надзею на сродкі, што дапамагчы не могуць).
Саломка
назоўнік | жаночы род
1. гл. салома.

2. зборны назоўнік: Сцёблы абабітага льну, канапель.

3. Кандытарскі, мучны выраб у выглядзе тонкіх доўгіх палачак або трубачак.

4. зборны назоўнік: Тонкія і кароткія драўляныя палачкі, з якіх робяць запалкі (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: саломкавы.
Салон
назоўнік | мужчынскі род
1. Памяшканне для выставак, для дэманстрацыі тавараў і пад., а таксама магазін для продажу і дэманстрацыі прадметаў гандлю, мастацкіх вырабаў і твораў мастацтва або атэлье, цырульня і пад., дзе заказы выконваюцца па-майстэрску. Мастацкі с. С. жаночага адзення. С.-цырульня.

2. Парадная гасціная або зала для прыёму гасцей у багатым доме (устарэлае), а таксама агульная гасціная ў атэлі, гасцініцы.

3. Літаратурны або грамадска-палітычны гурток з вядомых асоб арыстакратычнага асяроддзя, якія збіраліся ў доме якой-н. прыватнай асобы (устарэлае).

4. Унутранае памяшканне аўтобуса, самалёта, цеплахода для пасажыраў, а таксама зала для чакання ў парыкмахерскай, атэлье і пад.Салон-вагон — пасажырскі вагон, у адной палавіне якога размешчаны купэ, а ў другой — агульная зала для пасажыраў. || прыметнік: салонны.
Сальда
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін
Астатак, розніца паміж прыходам і расходам рахунка. С. гандлёвага балансу. || прыметнік: сальдавы.
Сальнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. сальны.

2. Непрыстойнасць, грубасць, цынічнасць. Таварыць сальнасці.
Сальнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Тлушчавая складка ў брушыне.

2. Прыстасаванне для герметызацыі адтулін, праз якія праходзяць рухомыя часткі механізмаў — валы, штокі і пад. (спецыяльны тэрмін).

3. Гандляр салам (размоўнае). || прыметнік: сальнікавы.
Сальніца
назоўнік | жаночы род
Невялікая пасудзіна для солі. Насыпаць солі ў сальніцу.
2009–2019. Беларусь, Менск.