РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 314
Салянка
назоўнік | жаночы род
Густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або рыбы і вострымі прыправамі.
Саляны
прыметнік
Саляная кіслата — раствор хлорыстага вадароду ў вадзе.
Саляр
назоўнік | мужчынскі род
Прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва. || прыметнік: саляравы. Саляравае масла.
Салярый
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяльная пляцоўка для прыняцця сонечных ваннаў.
Сам
займеннік
1. Ужыв., каб падкрэсліць, што хто-н. асабіста выконвае дзеянне або адчувае на сабе яго. С. тата гнаў каня. Такую навіну трэба паведаміць ёй самой. С. не свой (аб стане разгубленасці, роспачы, адчаю, непакою).

2. Ужыв., каб падкрэсліць, што дзеянне выконваецца асобай або прадметам самастойна, без чыёй-н. дапамогі. Калгаснікі самі ўправіліся са жнівом. С. (сама, само, самі) па сабе (адвольна, незалежна ні ад кога). С. (сама, само, самі) сабе (адзін, адна, адно, без нікога). Само сабой зразумела (не выклікае ніякага сумнення).

3. Ужываецца для падкрэслівання важнасці, значнасці асобы або прадмета. С. аграном прыехаў на поле.

4. У спалучэнні з назоўнкамі з якасным значэннем падкрэсліваюць наяўнасць вышэйшай ступені якасці ў прадмеце. Прагулкі на лыжах — гэта само здароўе.

5. у знач. назоўнік сам, -ога, м., сама, -ой, ж. Ужыв. для абазначэння якой-н. паважанай асобы (гаспадара, кіраўніка і пад.; размоўнае). С. яшчэ не прыехаў.
Сам-
размоўнае | устарэлае
Першая частка нязменных складанняў з колькаснымі словамі: «друг», «пят», «сём» — са знач.: 1) больш у столькі разоў, колькі паказана колькасным словам. Ураджай знялі сам-друг, сам-пят (г. зн. удвое, упяцёра больш за тое, што было пасеяна); 2) столькі-небудзь (колькі паказана колькасным словам), лічачы разам з тым, пра каго ідзе гаворка. Застаўся з ім сам-друг (удваіх). Сям'я ў яго сам-сем (г. зн. сем душ, лічачы з ім самім).
Сама
часціца
1. Ужыв. у спалучэнні з якаснымі прыслоўямі для абазначэння найвышэйшай ступені. С. менш прапушчана ўрокаў у першым паўгоддзі.

2. У спалучэнні з дзеясловамі выражае самы пачатак чаго-н., якога-н. дзеяння. С. што пачыналі касьбу.

3. У канструкцыях са значэннем: у самую пару, у самы раз, у гэты час, якраз цяпер. С. раслі грыбы. С. пайсці за горад на прагулку.
Сама
прыстаўка
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) накіраванасць дзеяння (названага ў другой частцы) на самога сябе, напр. самазабеспячэнне, самакантроль, самаабман; 2) здзяйсненне чаго-н. без дапамогі збоку, адвольна, аўтаматычна, напр. самаразбурэнне, саманаладка, самаразрадны.
Самаабарона
назоўнік | жаночы род
Абарона самога (саміх) сябе ўласнымі сіламі і сродкамі. Ён валодаў тэхнікай самаабароны.
Самаабкладанне
назоўнік | ніякі род
Дабравольны збор сродкаў на мясцовыя грамадскія патрэбы, вызначаны самім насельніцтвам.
2009–2019. Беларусь, Менск.