РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 314
Сабакар
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку (размоўнае).

2. Чалавек, які займаецца лоўляй сабак.

3. Той, хто ганяе, дражніць сабак (размоўнае). || прыметнік: сабакарскі.
Сабакарня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Памяшканне для сабак (пераважна паляўнічых).
Сабантуй
назоўнік | мужчынскі род
1. У татараў і башкіраў: веснавое народнае свята.

2. пераноснае значэнне: Шумлівая пагулянка (размоўнае жартаўлівае). З нагоды прыезду ў горад наладзілі с.
Сабатаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Дзейнічаць супраць чаго-н. шляхам сабатажу, займацца сабатажам. || назоўнік: сабатаванне.
Сабатаж
назоўнік | мужчынскі род
Наўмысны зрыў работы якога-н. мерапрыемства пры захаванні бачнасці яго выканання, замаскіраванае супрацьдзеянне ажыццяўленню чаго-н. Справа даходзіла да свядомага сабатажу. || прыметнік: сабатажны.
Сабатажнік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца сабатажам. || жаночы род: сабатажніца. || прыметнік: сабатажніцкі.
Сабатажнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і сабатаваць.
Сабачаня (сабачанё)
назоўнік | ніякі род
1. Дзіцяня сабакі, шчаня.

2. Маленькі сабачка.
Сабачка
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. сабака.

2. Шчаня.
Сабачка
назоўнік | мужчынскі род
1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі. Націснуць на сабачку.

2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху зубчастага кола назад.
2009–2019. Беларусь, Менск.