РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 314
Самадзержац
назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае
У старой Расіі: манарх. || жаночы род: самадзержыца.
Самадзяржаўе
назоўнік | ніякі род
У дарэвалюцыйнай Расіі: неабмежаваная вярхоўная ўлада цара, а таксама сістэма праўлення, заснаваная на такой уладзе. Вызваленне народаў ад самадзяржаўя. || прыметнік: самадзяржаўны.
Самадур
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які дзейнічае па асабістаму капрызу, не лічачыся з іншымі людзьмі. || жаночы род: самадурка. || прыметнік: самадурскі. Самадурскія звычкі.
Самадурства
назоўнік | ніякі род
Паводзіны, учынкі самадура.
Самазабойства
назоўнік | ніякі род
Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця; самагубства. Скончыць жыццё самазабойствам. || прыметнік: самазабойны.
Самазабойца
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Той, хто пакончыў жыццё самазабойствам, самагубствам.
Самазабыццё
назоўнік | ніякі род
1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне. Працаваць да самазабыцця.

2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, узрушанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага. Кахаць да самазабыцця.
Самазагаральны
прыметнік
Здольны да самазагарання ў выніку ўнутранага награвання. Самазагаральныя газы. || назоўнік: самазагаранне. С. каменнага вугалю.
Самазарадны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які зараджаецца аўтаматычна. Самазарадная вінтоўка.
Самазаспакаенне
назоўнік | ніякі род
Легкадумная ўпэўненасць, уяўнае заспакаенне сябе тым, што ўсё ідзе добра. Няма падстаў для самазаспакаення.
2009–2019. Беларусь, Менск.