РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 296 297 298 299 300 301 302 303 304 305 306 307 308 309 310 311 312 313 314
Сябраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Знаходзіцца з кім-н. у сяброўстве. || закончанае трыванне: пасябраваць.
Сяброўка
назоўнік | жаночы род
Дзяўчынка, дзяўчына або жанчына, якая сябруе з кім-н.
Сяброўскі
прыметнік
1. гл. сябар.

2. Заснаваны на дружбе, добразычлівы. Сяброўская атмасфера. Пагаварыць па-сяброўску (прыслоўе). з. Які ўмее сябраваць. А ты — хлопец с.
Сяброўства
назоўнік | ніякі род
Адносіны паміж кім-н., якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтарэсаў, узаемнай прыхільнасці і пад.
Сябрук
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Прыяцель, сябар, таварыш.
Сябрына
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Кола, асяроддзе сяброў.

2. Сяброўская бяседа з пачастункам. С. скончылася позна.
Сявалка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і сявенька.
Сявенька
назоўнік | жаночы род
Лубянка для ручной сяўбы.
Сявец
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які сее зярняты на ніве.
Сягаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ісці, рухацца (размоўнае). С. упэўненым крокам.

2. Прасцірацца, даходзіць да якой-н. мяжы, узроўню і пад. Раўніна сягае аж да ракі. Мае думкі далёка сягаюць (пераноснае значэнне). || закончанае трыванне: сягнуць.
2009–2019. Беларусь, Менск.