РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 299 300 301 302 303 304 305 306 307 308 309 310 311 312 313 314
Сяледчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Селядзец (часцей у прыгатаваным выглядзе). Есці бульбу з сяледчыкам.
Сяліба
назоўнік | жаночы род
Населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.). || прыметнік: сялібны.
Сяліцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Уладжвацца на незаселеных месцах; пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак. С. на адведзеным участку.

2. пераноснае значэнне: Пра пачуцці, настрой і пад.: узнікаць, напаўняць. Надзеі на лепшае селяцца ў душы. || закончанае трыванне: пасяліцца.
Сяліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Уладжваць на незаселеных месцах; пасяляць. || закончанае трыванне: пасяліць. || назоўнік: пасяленне.
Сяло
назоўнік | ніякі род
1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр сельскага раёна для навакольных паселішчаў, а таксама любы населены пункт негарадскога тыпу. Працаўнікі сёл.

2. зборны назоўнік: Сельская мясцовасць, яе жыхары. Культурная работа на сяле. Ні к сялу ні к гораду (размоўнае неадабральнае) — недарэчы, не да месца. || прыметнік: сельскі.
Сялянства
назоўнік | ніякі род
1. зборны назоўнік: Сяляне; клас сялян.

2. Сялянская праца. Займацца сялянствам. || прыметнік: сялянскі. Сялянскае паходжанне.
Сям'я
назоўнік | жаночы род
1. Група людзей, якая складаецца з мужа, жонкі, дзяцей і іншых блізкіх сваякоў, што жывуць разам. Дружная с.

2. пераноснае значэнне, каго або якая. Група людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі. Студэнцкая с.

3. Група жывёл, птушак, якая складаецца з самца, самкі і дзіцянят, што жывуць разам, а таксама група некаторых жывёлін або раслін аднаго віду. С. мядзведзяў. С. бяроз.Сям'я моў — у лінгвістыцы: група роднасных моў. || памяншальная форма: сямейка. || прыметнік: сямейны.
Сям-там
прыслоўе
У некаторых месцах, месцамі. За свой век давялося сям-там пабываць. Сям-там з моху вытыркаюцца шапачкі баравікоў.
Сямейнасць
назоўнік | жаночы род
1. Стан сямейнага (у 2 знач.); сямейны спосаб жыцця.

2. Заганны прынцып падбору кадраў, размеркавання працы, калі перавага і прывілеі аддаюцца родзічам і сваякам.
Сямейны
прыметнік
1. гл. сям'я.

2. Які мае сям'ю (у 1 знач.), не адзінокі. С. чалавек.

3. Прызначаны для сям'і. С. вечар у клубе.

4. Які грунтуецца на сямейнасці (у 2 знач.; неадабральнае). С. падыход пры прыёме на работу.
2009–2019. Беларусь, Менск.