РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 300 301 302 303 304 305 306 307 308 309 310 311 312 313 314
Сямейства
назоўнік | ніякі род
1. Тое, што і сям'я (у 1 знач.). Прыехалі ўсім сямействам у тэатр.

2. У сістэматыцы жывёл і раслін: група з некалькіх родаў, падобных па будове і блізкіх па паходжанню. С. акунёвых. С. злакавых.
Сямёра
лічэбнік | зборны назоўнік
1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікаміл., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займеннік: множны лік: л. і без залежнага слова: колькасць сем. С. хлопцаў. С. сірот. С. пасажыраў: чатыры мужчыны і тры жанчыны. С. свіней. Нас было с. С. аднаго не чакаюць (прыказка).

2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць сем. С. гусянят. З. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: сем прадметаў. С. саней. С. штаноў. 4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: сем пар. С. туфель. С. шкарпэтак.
Сямёрка
назоўнік | жаночы род
1. Лічба 7.

2. Назва чаго-н. з сямі адзінак, напр. група з сямі чалавек, ігральная карта з сямю ачкамі і пад.

3. Назва маршрутаў транспартных сродкаў, абазначаных лічбай 7 (трамвай, аўтобус, тралейбус). Дзе с. спыняецца? Паеду на сямёрцы. || прыметнік: сямёрачны.
Сямі
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які складаецца з сямі якіх-н. адзінак, змяшчае сем адзінак, напр. сямізначны, сямідзённы, сямігадзінны; 2) які адносіцца да сямі, да сёмага, напр. сямігадзінны (цягнік).
Сямігадзінны
прыметнік
1. Працягласцю ў 7 гадзін. С. рабочы дзень.

2. Назначаны на сем гадзін. С. аўтобус.
Сямігадовы
прыметнік
1. гл. сямігоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў 7 гадоў.
Сямігоддзе
назоўнік | ніякі род
1. Тэрмін у 7 гадоў.

2. Гадавіна падзеі, якая была 7 гадоў назад. С. школы. || прыметнік: сямігадовы.
Сямігодка
назоўнік | жаночы род
1. Сямігадовы план развіцця народнай гаспадаркі.

2. Няпоўная сярэдняя школа з сямю гадамі навучання (існавала да 1958 г.).
Сямідзесяцігадовы
прыметнік
1. гл. сямідзесяцігоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў 70 гадоў.
Сямідзесяцігоддзе
назоўнік | ніякі род
1. Тэрмін у 70 гадоў.

2. Гадавіна чаго-н., што адбылося ці пачалося 70 гадоў назад. || прыметнік: сямідзесяцігадовы.
2009–2019. Беларусь, Менск.