РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 ... 304 305 306 307 308 309 310 311 312 313 314
Сячы (секчы)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Удараючы з размаху чым-н. вострым, раздзяляць на часткі, здрабняць. С. дровы. С. мяса. С. лёд.

2. Падсякаючы, валіць на зямлю, аддзяляць ад асновы; ссякаць. С. лес. С. капусту. з. Абчэсваць (камень; спецыяльны тэрмін). С. камень. 4. Біць, караць розгамі, рэменем і пад. Яго секлі розгамі. 5. Ліць моцна, струменямі; з сілай біць, хвастаць (пра дождж, град і пад.). Цэлы дзень сячэ дождж. Град сячэ збажыну. 6. Пра насякомых: кусаць (размоўнае). Авадні і сляпні сякуць кароў. 7. пераноснае значэнне: Выказвацца пра каго-, што-н. рэзка, рашуча. С. праўду ў вочы. 8. Грызці, прагрызаць дзіркі (пра мышэй; размоўнае). Мышы сякуць салому. || закончанае трыванне: пасячы, пасекчы, ссячы і ссекчы. || аднакратны дзеяслоў: секануць. || назоўнік: сячэнне.
Сячыся (секчыся)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Біцца, весці бой. С. на шаблях.

2. Рассякацца, быць пасечаным. Косці сякуцца без асаблівых намаганняў.

3. Пра валасы: ламацца, расшчапляцца на канцах. || закончанае трыванне: пасячыся і пасекчыся.
Сячэнне
назоўнік
1. гл. сячы.

2. Паверхня, плоскасць, па якой што-н. рассечана, разрэзана. Падоўжанае с. С. карнізаў з мармуру. С. электрычнага проваду.Кесарава сячэнне — аперацыя вымання плода шляхам разрэзу брушной сценкі і маткі.
2009–2019. Беларусь, Менск.