РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 314
Саветалогія
назоўнік | жаночы род
У зарубежнай паліталогіі: вывучэнне жыцця былога Савецкага Саюза. || прыметнік: саветалагічны.
Саветнік
назоўнік | мужчынскі род
Назва пасады у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.), а таксама асоба, якая займае гэту пасаду. С. пасольства. С. юстыцыі. С. дырэкцыі.
Саветолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па саветалогіі.
Савецкі
прыметнік
1. Які мае адносіны да Савета, заснаваны на кіраванні Саветамі як органамі дзяржаўнай улады. Савецкая ўлада. Савецкая дзяржава. Савецкая мірная ініцыятыва.

2. Адданы справе і ідэалам краіны Саветаў, які выражае гэтыя ідэалы і інтарэсы. С. пункт погляду.
Савець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і салавець. || закончанае трыванне: пасавець.
Савучань
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто вучыцца або вучыўся разам з кім-н. || жаночы род: савучаніца.
Сага
назоўнік | жаночы род
Старажытнаскандынаўскае і старажытнаірландскае народнае эпічнае сказанне пра багоў і герояў. Сагі аб вікінгах.
Сага
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Крупы з крухмалу сагавай пальмы, а таксама штучныя крупы з кукурузнага або бульбянога крухмалу. || прыметнік: сагавы.
Сагнаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Гонячы, прымусіць пайсці, пабегчы, паляцець адкуль-н. С. з месца. С. скаціну ў лес.

2. Прымусіць сабрацца ў адно месца. С. цялят на ферму.

3. Растапіць (снег). Сонца сагнала снег з пагоркаў.

4. Пазбавіцца ад чаго-н.; знішчыць. С. бародаўку. С. вагу.Сагнаць ахвоту (размоўнае) — задаволіць жаданне, нацешыцца чым-н. Сагнаць злосць на кім (размоўнае) — даць выхад сваёй зласлівасці, дрэннаму настрою. || незакончанае трыванне: зганяць. || назоўнік: згон і згонка.
Сагравальны
прыметнік
Які сагравае, служыць для сагравання. С. кампрэс.
2009–2019. Беларусь, Менск.