РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 314
Сагрэцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сагрэць сябе, сваё цела. С. ў хаце ля печы.

2. Стаць гарачым, цёплым; нагрэцца. Вада ў печы сагрэлася.

3. пераноснае значэнне: Падабрэць ад добрых, сардэчных слоў, адносін. Ад добрай парады сагрэлася душа. || незакончанае трыванне: сагравацца. || назоўнік: саграванне.
Сагрэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць цёплым, гарачым. С. малако. Сонца сагрэла зямлю.

2. Перадаць каму-, чаму-н. сваю цеплыню. С. дзіця на руках. С. сваёй дабратой (пераноснае значэнне). || незакончанае трыванне: саграваць. || назоўнік: саграванне.
Сад
назоўнік | мужчынскі род
1. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі. Фруктовы с. Батанічны с. (такі, у якім з навуковай мэтай вырошчваюць розныя расліны). Зімні с. (спецыяльнае памяшканне для кветак, раслін).

2. Тое, што і дзіцячы сад. Забраць з сада дзяцей.Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту. || памяншальная форма: садок і садзік. || прыметнік: садовы. Галава садовая (размоўнае неадабральнае) — пра някемлівага, неразумнага чалавека, разяву.
Садавіна
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Плады садовых дрэў. Купіць свежай садавіны.
Садавод
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па садаводству; чалавек, які разводзіць сад, сады.
Садаводства
назоўнік | ніякі род
1. Развядзенне садоў як галіна раслінаводства.

2. Асобная гаспадарка, занятая развядзеннем садовых культур. || прыметнік: садаводчы.
Садануць
дзеяслоў | размоўнае | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне
1. З размаху ўсадзіць што-н. вострае. С. нож у дрэва.

2. чым і без дапаўнення. Моцна ўдарыць. С. кулаком у бок. С. з ружжа (выстраліць).
Саджалка
назоўнік | жаночы род
Сельскагаспадарчая машына для пасадкі бульбы, агародніны, расады.
Саджанец
назоўнік | мужчынскі род
Маладая расліна, вырашчаная ў гадавальніку з чаранкоў або сеянцаў і прызначаная для перасадкі ў другое месца. Саджанцы сліў. || прыметнік: саджанцавы.
Саджаны
прыметнік
Які вырас з саджанца, пасаджаны (не сеяны і не дзікарослы). Саджаныя бярозы. С. лес.
2009–2019. Беларусь, Менск.