РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 314
Садзейнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто садзейнічае, дапамагае, спрыяе каму-, чаму-н.
Садзейнічанне
назоўнік | ніякі род
Дапамога, падтрымка ў чым-н. С. поспеху. Аказаць с.
Садзейнічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Аказваць садзейнічанне, спрыяць. С. поспеху. || закончанае трыванне: пасадзейнічаць.
Садзіць (саджаць)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Запрашаць або прымушаць заняць якое-н. месца. С. дзяцей у зале. С. пасажыраў на параход. С. авіялайнер (прызямляць, весці на пасадку).

2. Змяшчаць куды-н., прымушаючы што-н. рабіць, або знаходзіцца ў якім-н. стане. С. каго-н. за станок. С. у астрог. С. квактуху. С. на дыету.

3. Закопваць у зямлю або сеяць з мэтай вырошчвання. С. бульбу. С. сад.

4. Ставіць у гарачую печ, сушню дпя выпякання, сушэння. С. пірагі ў печ.

5. Усоўваць, змяшчаць што-н. куды-н. С. руку ў цеста. С. картку за рамку (размоўнае).

6. Ужыв. для ўтварэння якога-н. энергічнага дзеяння (размоўнае). С. калом па плоце. С. з ружжа (страляць). З коміна садзіў чорны дым (валіў густымі клубамі).

7. Глыбока ўвязнуўшы ў што-н. гразкае, даць завязнуць, засесці. С. калёсы ў гразь.

8. Наносіць, прымацоўваць што-н. на якую-н. паверхню (размоўнае). С. плямы. С. латкі на штаны.

9. Марна траціць, расходаваць (размоўнае). Няма чаго напрасна с. грошы.На пасад садзіць — 1) рыхтаваць месца і садзіць на вяселлі на покуце — пачэсным месцы; 2) аддаваць замуж. Пасад садзіць — рассцілаць снапы на таку ў два рады, каласы да каласоў для абмалоту. Садзіць нос куды, у што (размоўнае неадабральнае) — умешвацца не ў сваю справу. || закончанае трыванне: пасадзіць. || назоўнік: пасадка.
Садзьмуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Сагнаць, скінуць з паверхні чаго-н. струменем, павевам ветру. С. пыл з тэлевізара. Як ветрам садзьмула (знік імгненна).
Садніць
дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Пра шчымлівы, пякучы боль (пры раненні, апёку, раздражненні скуры і пад.). Нага с.
Садок
назоўнік | мужчынскі род
Памяшканне (клетка, вадаём і пад.) для развядзення і трымання жывёл. Гусіны с. С. для рыбы. || прыметнік: садковы. Садковая рыба.
Садом
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Неразбярыха, сумятня, крык. У хаце цэлы вечар с.Садом і гамора (кніжнае) — поўны беспарадак, хаос [ад назваў гарадоў, якія, паводле біблейскай легенды, былі разбураны богам за грахі жыхароў].
Садоўнік
назоўнік | мужчынскі род
Працаўнік па догляду саду і вырошчванню садовых раслін. || жаночы род: садоўніца. || прыметнік: садоўніцкі.
Садоўніцтва
назоўнік | ніякі род
1. Занятак садоўніка, майстэрства даглядаць сад.

2. Развядзенне садовых раслін як галіна сельскай гаспадаркі. || прыметнік: садоўніцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.