РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 314
Садрацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аддзяліцца ад паверхні. На пальцы садралася скура.

2. Стаць непрыгодным ад доўгага ўжывання (пра венік, шчотку і пад.). || незакончанае трыванне: здзірацца.
Садружнасць
назоўнік | жаночы род
1. Узаемная дружба, сяброўскае яднанне. С. народаў. Салдацкая с.

2. Аб'яднанне каго-, чаго-н. на аснове дружбы. С. пісьменнікаў брацкіх рэспублік.

3. Дзяржаўнае аб'яднанне. Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).
Садызм
назоўнік | мужчынскі род
1. Палавая ненармальнасць, пры якой палавое пачуцце задавальняецца прычыненнем фізічнага болю другой асобе.

2. Ненармальная і абвостраная жорсткасць. || прыметнік: садысцкі.
Садыст
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, апантаны садызмам. || жаночы род: садыстка. || прыметнік: садысцкі.
Сажа
назоўнік | жаночы род
1. Чорны налёт ад няпоўнага згарання паліва, што асядае на ўнутраных частках печаў, комінаў.

2. Хвароба хлебных злакаў у выглядзе чорнага ліпкага налёту.
Сажалка
назоўнік | жаночы род
1. Штучны вадаём.

2. Садок для рыбы. || прыметнік: сажалкавы. Сажалкавая рыбная гаспадарка.
Сажань
назоўнік | мужчынскі род
1. Старая руская і беларуская мера даўжыні, роўная 3 аршынам (2,13 м). Касы с. у плячах (пра шырокага ў плячах, высокага чалавека).

2. Колькасць чаго-н., роўная гэтай меры. Тры сажні дроў.

3. Прылада для абмервання зямельных участкаў. Памераць прысядзібны надзел сажнем. || прыметнік: сажнёвы. Сажнёвыя крокі (вельмі вялікія).
Сажонкі
назоўнік
Стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі. Плыць сажонкамі.
Сазан
назоўнік | мужчынскі род
Прамысловая рыба сямейства карпавых з буйной луской. || прыметнік: сазановы і сазанавы. Сазановая галава. Сазанавая юшка.
Сазваніцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Дамовіцца з кім-н. па тэлефоне. Перш чым ехаць да сястры, трэба с. || незакончанае трыванне: сазвоньвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.