РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
СА СВ СЕ СЁ СІ СК СЛ СМ СН СО СП СР СС СТ СУ СФ СХ СЦ СЧ СШ СЫ СЭ СЮ СЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 314
Сазваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паклікаць, сабраць у адно месца ўсіх, многіх. С. гасцей.

2. Сабраўшы ўдзельнікаў сходу, канферэнцыі і пад., арганізаваць, пачаць дзейнасць па вырашэнню якіх-н. пытанняў. С. кансіліум. С. нараду. || незакончанае трыванне: ззываць.
Сазлучаны
прыметнік
Сазлучаныя сасуды (спецыяльны тэрмін) — сасуды, злучаныя адзін з другім у ніжняй частцы.
Сазнацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Усвядоміўшы няправільнасць свайго ўчынку, сказаць пра гэта. С. ў сваёй памылцы.

2. Прызнаць сваю віну. Пасля доўгага запірання злачынец сазнаўся. || незакончанае трыванне: сазнавацца. || назоўнік: сазнанне.
Сайга (сайгак)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Стэпавая парнакапытная жывёліна з лірападобнымі рагамі, від антылопы. || прыметнік: сайгачы. С. статак.
Сайда
назоўнік | жаночы род
Паўночная марская рыба сямейства трасковых. || прыметнік: сайдавы.
Сайка
назоўнік | жаночы род
Невялікая прадаўгаватая або круглая булка з пшанічнай мукі. || прыметнік: саечны.
Сайра
назоўнік | жаночы род
Ціхаакеанская прамысловая рыба. || прыметнік: сайравы.
Сак
назоўнік | мужчынскі род
Жаночая верхняя вопратка тыпу кароткага паліто; || прыметнік: сакавы. || памяншальная форма: сачок. || прыметнік: сачковы.
Сак
назоўнік | мужчынскі род
Рыбалоўная снасць у выглядзе сеткі, нацягнутай на абруч. || прыметнік: сакавы. || памяншальная форма: сачок. || прыметнік: сачковы.
Сакаварка
назоўнік | жаночы род
1. Апарат, прызначаны для атрымання соку з ягад і фруктаў, для пастэрызацыі кампотаў і марынадаў.

2. Прыстасаванне ў выглядзе злучаных трубамі чанаў для атрымання дубільнага соку ў гарбарнай вытворчасці. || прыметнік: сакаварачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.