РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7
Бібліёграф
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне бібліяграфіі.
Біблія
назоўнік | жаночы род
Збор духоўных кніг іудзейскай і хрысціянскай рэлігій. || прыметнік: біблейскі.
Бібліяграфія
назоўнік | жаночы род
1. Навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.

2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні. Б. па гісторыі. || прыметнік: бібліяграфічны.
Бібліятэка
назоўнік | жаночы род
1. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі для грамадскага карыстання. Нацыянальная б. Беларусі.

2. Збор кніг, якія з'яўляюцца прыватнай або грамадскай уласнасцю, а таксама памяшканне, дзе яны захоўваюцца. Б. вучонага.

3. Назва серыі кніг пэўнай тэматыкі. Б. паэта. Б. настаўніка. || памяншальная форма: бібліятэчка. || прыметнік: бібліятэчны. Бібліятэчная справа.
Бібліятэкар
назоўнік | мужчынскі род
Работнік бібліятэкі (у 1 знач.). || жаночы род: бібліятэкарка. || прыметнік: бібліятэкарскі.
Бібліяфіл
назоўнік | мужчынскі род
Аматар і збіральнік асабліва рэдкіх і каштоўных кніг. || жаночы род: бібліяфілка. || прыметнік: бібліяфільскі.
Бібліяфільства
назоўнік | ніякі род
Любоў да кніг, захапленне збіральніцтвам рэдкіх і каштоўных выданняў. || прыметнік: бібліяфільскі.
Бівак
назоўнік | мужчынскі род
1. Прывал войск па-за населеным пунктам для адпачынку ці начлегу (гістарычнае).

2. Стаянка альпіністаў, турыстаў (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: бівачны.
Бігудзі
нескланяльнае
Трубачкі для завіўкі валасоў. Накруціць валасы на б.
Біёграф
назоўнік | мужчынскі род
Складальнік чыёй-н. біяграфіі.
2009–2019. Беларусь, Менск.