РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20
Бег
назоўнік | мужчынскі род
1. Рух, перамяшчэнне, прі якім моцна адштурхоўваюцца нагамі ад зямлі. Б. на месцы. Марафонскі б. (від спартыўнага спаборніцтва).

2. пераноснае значэнне: Наогул — імкліва перамяшчэнне чаго-н. Б. часу. || прыметнік: бегавы. Бегавая дарожка.
Беганіна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Безупынны рух бягом у розных напрамках. Б. дзяцей.

2. пераноснае значэнне: Заняткі, турботы, якія патрабуюць спешкі, бегання па розных месцах. Сёння цэлы дзень займаўся беганінай.
Бегаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што і бегчы (у 1 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках. Мурашкі бегаюць.

2. Часта бываць у каго-н., хадзіць да каго-н. Б. па хатах.

3. Заляцацца да каго-н. (размоўнае) Б. за дзяўчынай.

4. Займацца бегам як спортам. Б. хутчэй за ўсіх.

5. Хутка рухацца (аб прадметах, пальцах, вачах і пад. і размоўнае). Вочы так і бегаюць, як у злодзея. Па завуголлі бегаць (размоўнае неадабральнае) — пазбягаць працы Па нітачцы бегаць (размоўнае неадабральнае) — быць паслухмяным, дысцыплінаваным. || назоўнік: беганне.
Бегаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Пра перыяд палавой актыўнасці ў кароў. || назоўнік: беганне.
Бегемот
назоўнік | мужчынскі род
Буйная парнакапытная млекакормячая жывёліна, якая жыве ў прэснаводных вадаёмах трапічнай Афрыкі. || прыметнік: бегемотны.
Беглы
прыметнік
1. Які ўратаваўся ўцёкамі (гістарычнае). Б. селянін. Прытуліць беглага (у знач. назоўнік)

2. Не вельмі ўважлівы, павярхоўны, хуткі, дастаткова свабодны. Б. позірк. Беглае чытанне. Беглыя галосныя (спецыяльны тэрмін) — галосныя гукі о і е, якія ёсць у адных формах слова і знікаюць у другіх (напр. сон — сну). || назоўнік: бегласць.
Бегчы
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Хутка рухацца, перамяшчацца, рэзка адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі. Б. па вуліцы. Б. трушком.

2. пераноснае значэнне: Імкліва перамяшчацца ў якім-н. напрамку, несупынна цячы патокам. Кроў бяжыць па жылах.

3. пераноснае значэнне: Праходзіць, працякаць (пра час, жыццё). Бягуць гады.

4. Ратавацца ўцёкамі. Б. з полону.

5. Пашырацца, даносіцца, далятаць, распаўсюджвацца (пра чуткі, звесткі). Добрая вестка ляжыць, а дрэнная па дарозе бяжыць (прыказка). Бегма (бягом) бегчы (размоўнае) — вельмі спяшацца; не ісці, а бегчы. Бегчы без аглядкі (размоўнае) — вельмі хутка бегчы. Бегчы (ісці) куды вочы гладзяць (размоўнае) — без пэўнага кірунку, не выбіраючы шляху.
Бедаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Цярпець душэўныя пакуты; выказваць перажыванні, смутак; клапаціцца аб кім-, чым-н. Б. аб дзіцяці.

2. Жыць у нястачы; гараваць. || назоўнік: бедаванне.
Бедачына
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Небарака, няўдачнік. Так і загінуў б.
Бедната
назоўнік | жаночы род
1. зборны назоўнік: Бедныя людзі, беднякі. Вясковая б.

2. Тое, што і беднасць (гл. бедны ў 1 знач.). Б. не загана.
2009–2019. Беларусь, Менск.