РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8
Блага
безасабовая форма | выказнік
1. Пра дрэнныя, неспрыяльныя абставіны. Жывецца не б.

2. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан каго-н. Чалавеку зрабілася б.
Благавешчанне
назоўнік | ніякі род
Адно з веснавых хрысціянскіх свят. || прыметнік: благавешчанскі.
Благаславенны
прыметнік | высокае, высокага стылю
Варты падзякі, хвалы, захаплення; шчаслівы, багаты. Б. час. Б. край.
Благаславіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Перахрысціць са словамі малітвы і пажадаць шчасце. Б. молодых.

2. З добрым пажаданнем накіраваць на што-н. Б. на подзвігі. || незакончанае трыванне: благаслаўляць. || назоўнік: благаславенне.
Благата
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. гл. благі.

2. Зло, дрэнны ўчынак. З. м. і ж. Благі, злы чалавек. Доброму чалавечку добра і ў запечку, а благаце — блага і на куце (прыказка).
Благі
прыметнік
1. Які не мае станоўчых якасцей, не адпавядае патрабаванням. Благія землі. Б. чалавек.

2. Дрэнны ў маральных адносінах. Б. ўчынак.

3. Худы, з хваравітым выглядам. Б. з твару.

4. Непрыемны для іншых (пра манеры, характар і пад.). Благія прывычкі. 0 Благое вока — у народным павер'і: вока, позірк якога прыносіць няшчасце. || назоўнік: благата
Блакада
назоўнік | жаночы род
1. Акружэнне войск праціўніка з мэтай знішчэння, а таксама ізаляцыя якой-н. дзяржавы, горада. Б. Ленінграда. Эканамічная б.

2. Выключэнне функцый якога-н. органа або сістэмы арганізма (спецыяльны тэрмін). Навакаінавая б. || прыметнік: блакадны.
Блакгаўз
назоўнік | мужчынскі род
Абарончае ўмацаванае збудаванне для вядзення кругавога кулямётнага або артылерыйскага агню. || прыметнік: блакгаўзны.
Блакіраваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Арганізаваць (-зоўваць) блакаду. Б. партызан. Б. дарогу (пераноснае значэнне: перагарадзіць (-роджваць) праход, шлях і пад.).

2. Закрыць (-ываць) пуць паміж станцыямі, карыстаючыся блакіроўкай (у 2 знач. і спецыяльны тэрмін). || назоўнік: блакіраванне і блакіроўка.
Блакіроўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. блакіраваць.

2. Сістэма сігнальных устройстваў для рэгулявання руху цягнікоў. || прыметнік: блакіровачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.