РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7
Бо
злучнік
1. злучнік: прычынны. Падпарадкоўвае даданыя сказы з прычынным значэннем; па значэнню супадае са злучнікам «таму што». Хадзем шпарчэй, бо спознімся.

2. злучнік: прычынна-супраціўны. Злучае сказы, якія паказваюць на прычыну неабходнасці дзеяння, па свайму значэнню набліжаецца да злучнікаў «а то» , «іначай». Я закончу, бо расказваць прыйшлося б цэлы дзень. З. часціца: Ужыв. ў мове пасля слова з лагічным націскам і служыць для указання на дадзенае слова (размоўнае). Праўду бо кажуць: не гані каня дубцом, а гані аўсом.
Боб
назоўнік | мужчынскі род
1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых з авальным насеннем у струках.

2. Плады гэтай расліны. Параны б. 0 Наесціся жалезнага бобу (размоўнае) — набрацца цярплівасці. Хто ў боб, хто ў гарох (размоўнае неадабральнае) — пра нязладжаныя, няўзгодненыя дзеянні. Бобу ў гаросе шукаць (размоўнае неадабральнае) — рабіць што-небудзь недарэчнае. || прыметнік: бабовы.
Боб
назоўнік | мужчынскі род
У бобслеі: род саней з рулявым кіраваннем.
Бобка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Асобнае зерне чаго-н. Б. гароху.

2. Круглы камячок, шарык. Бобкі граду.

3. Круглая крапінка на матэрыі і інш., гарошынка. Сукенка ў бобкі.
Бобрык
назоўнік | мужчынскі род
Від сукна з кароткім стаячым ворсам. || прыметнік: бобрыкавы.
Бобрыкам
прыслоўе
Пра кароткую мужчынскую стрыжку, пры якой спераду пакідаюцца стаячыя валасы. Стрыгчыся б.
Бобслей
назоўнік | мужчынскі род
Від спорту: скарасны спуск з гор па ледзяной трасе на бобе.
Бог
назоўнік | мужчынскі род
1. Паводле рэлігійных уяўленняў — вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.

2. пераноснае значэнне: Выдатны спецыяліст у якой-н. справе. Б. электразваркі. Як бог дасць (размоўнае) — як прыйдзецца. Божа збаў (размоўнае) — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах. Дай (не дай) бог (божа) (размоўнае) — пра пажаданні чаго-н. Крый бог (размоўнае) — выраз ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае. Напрамілы бог (размоўнае) — вельмі прасіць аб чым-н. Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) (размоўнае) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага. Памагай бог (размоўнае) — пажаданне поспеху, удачы ў працы, добрай справе. Як у бога за пазухай (размоўнае) — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні. || памяншальная форма: бажок. || прыметнік: божы і боскі. Кожны божы дзень (штодзённа; размоўнае). Божая кароўка (жучок чырвонай або жоўтай афарбоўкі з чорнымі кропкамі). Боскае стварэнне.
Богаадступнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, это адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў бога. || жаночы род: богаадступніца. || прыметнік: богаадступніцкі.
Богаадступніцтва
назоўнік | ніякі род
Адмаўленне ад веры ў бога.
2009–2019. Беларусь, Менск.