РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Бра
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Насценнае асвятляльнае прыстасаванне. Выключыць б.
Брава
выклічнік
Вокліч, які выражае захапленне, пахвалу, адабрэнне. Крычаць: «Брава!»
Бравада
назоўнік | жаночы род
Паказная легкадумная зухаватасць, смеласць.
Бравіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пагарджаць чым-н. дзеля паказной храбрасці; выхваляцца. Б. небяспечнасцю. || назоўнік: бравіраванне.
Бравурны
прыметнік
Шумны, прыўзняты (пра музыку, спевы). Б. марш. || назоўнік: бравурнасць.
Бравы
прыметнік
Мужны з выгляду; удалы, малайцаваты. Б. мужчына. || назоўнік: бравасць.
Бравэрка
назоўнік | жаночы род
Армяк, іншы раз падшыты аўчынамі.
Брага
назоўнік | жаночы род
1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт, гарэлку.

2. Адыходы пасля такой перагонкі ў выглядзе асадку.

3. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам. Не столькі той брагі, колькі звягі (прымаўка). || памяншальная форма: бражка. || прыметнік: бражны.
Браджэнне
назоўнік | ніякі род
1. Працэс распаду арганічных рэчываў пад уплывам мікраарганізмаў.

2. пераноснае значэнне: Хваляванне, узбуджэнне. Б. сярод рабочых.
Брадзільны
прыметнік
Які мае адносіны да браджэння (у 1 знач.). Б. чан.
2009–2019. Беларусь, Менск.