РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 21
Бубен
назоўнік | мужчынскі род
1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі. Біць у б.

2. Тое, што і барабан (у 1 знач.).
Бугай
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і бык (у 1 знач.).

2. Начная балотная птушка сямейства чапляў, якая, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае гукі, падобныя да рову бугая.
Бугор
назоўнік | мужчынскі род
Невялікае ўзвышша, узгорак. || памяншальная форма: бугарок.
Бугрысты
прыметнік
Пакрыты буграмі. Бугрыстая дарога. || назоўнік: бугрыстасць.
Буда
назоўнік | жаночы род
1. Крытая скурай або брызентам карэта, брычка і пад.

2. Верх над карэтай, брычкай.

3. Шалаш, будан.
Будавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Будаваць сабе дом або іншы будынак.

2. Узводзіцца, знаходзіцца ў стане будаўніцтва. Будуюцца жывёлагадоўчы комплекс. || закончанае трыванне: пабудавацца.
Будаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Узводзіць якое-н. збудаванне, выпускаць машыны і пад. Б. дамы. Б. комбайны.

2. пераноснае значэнне: Ствараць, арганізоўваць. Б. новое жыццё.

3. Намячаць, ствараць у думках планы, здагадкі і пад. Б. планы.

4. Асноўваць, базіраваць на чым-н. Б. свае выступленне на канкрэтных прыкладах.

5. Выражаць, фармуляваць. Б. правільна сказ.

6. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў. Б. трохвугольнік. Будаваць на пяску (неадабральнае) — засноўваць на ненадзейных дадзеных. Будаваць паветраныя палацы (іранічны сэнс) — планаваць нерэальнае, захапляцца нязбытнымі марамі. || закончанае трыванне: выбудаваць і пабудаваць. || назоўнік: пабудова і будаванне. || прыметнік: будаўнічы. Будаўнічыя матэрыялы. Будаўнічая пляцоўка. Будаўнічая брыгада.
Будан
назоўнік | мужчынскі род
1. Шалаш з галін або саломы для часовага жылля.

2. Верх, пакрыццё павозкі (размоўнае). || прыметнік: будановы.
Бударажыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Узрушваць, непакоіць, узбуджаць. || закончанае трыванне: узбударажыць. || зваротны стан: бударажыцца.
Будаўнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто будуе (у 1 знач.), працуе на будаўніцтве. Брыгада будаўнікоў.

2. пераноснае значэнне:, чаго. Тварэц, стваральнік. Будаўнікі нового грамадства. || прыметнік: будаўніцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.