РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3
Бы
часціца
1. Ужыв. пры дзеясловах прошлага часу, інфінітывах са значэннем: а) умоўнай магчымасці дзеяння. Я паехаў бы, калі б быў час; б) ветлівай прапановы. Ты прылёг бы на хвіліну.

2. У саставе сказа выказвае пажаданне. Паспець бы да дажджу прывезці сена.

3. Са значэннем просьбы. Праведаў бы ты бацьку.

4. Са значэннем боязі, апаскі. Паспець бы на цягнік.
Бы
злучнік | размоўнае
Ужыв. ў дапушчальных параўнаннях са значэннем «як», «усё роўна як», «быццам», «нібыта». Сумна, бы на хаўтурах. Ліхтарык свеціць, бы ў цемры воўчае вока.
Бывала
размоўнае | пабочнае слова
Здаралася ў мінулым раней, іншы раз. Сядуць, б., ды люлькі закураць. Раней, б., я часта хадзіў на паляванне.
Бывалы
прыметнік
1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, з вялікім жыццёвым вопытам. Ён чалавек б.

2. Прывычны, які бываў ужо раней. Справа гэта бывалая.
Бываць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н. Часта б. у гасцях.

2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н. Мала б. дома.

3. Здарацца, мець месца. Маланка бывае і зімою.

4. (2 ас. адзіночны лік і множны лік: л.). Форма развітання. Бывайце, маладыя гады. Бывайце здаровы. Бываць на людзях — быць сярод людзей, з людзьмі. Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога не здарылася.
Быдла
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
1. Буйная рагатая жывёла. Гнаць б. ў поле.

2. пераноснае значэнне: Пры выказванні зневажальных, пагардлівых адносін да каго-н. (размоўнае пагардлівае). З дзяцінства ён толькі і чуў: «мужык, б.». || прыметнік: быдлячы.
Бык
назоўнік | мужчынскі род
Прамежкавая апора маета. Бетонныя быкі.
Бык
назоўнік | мужчынскі род
1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай. Бой быкоў. Племянны б.

2. множны лік: Падсямейства буйных жвачных млекакормячых (тур, бізон, зубр і пад.). Браць быка за рогі (размоўнае) — пачынаць дзейнічаць энергічна, з галоўнага. || памяншальная форма: бычок. Быць бычку на вяровачцы (прыказка). || прыметнік: бычыны і бычачы.
Быліна
назоўнік | жаночы род
Народная эпічная песня пра багатыроў і іх подзвігі. Гераічная б. || прыметнік: былінны. Б. герой.
Былінка
назоўнік | жаночы род
Сцяблінка травы, травінка. Сухая б.
2009–2019. Беларусь, Менск.