РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2
Бэж
нескланяльнае
Тое, што і бэжавы. Сукенка колеру б.
Бэжавы
прыметнік
Светла-карычневы з ружова-жоўтым адценнем. Бэжавае паліто.
Бэз
назоўнік | мужчынскі род
Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі. Букет бэзу. || прыметнік: бэзавы.
Бэзава (бэзава-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. бэзавы — колеру бэзу, светлаліловы, са светла-ліловым адценнем, напр. бэзава-сіні, бэзава-фіялетавы.
Бэкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Тое, што і бляяць.

2. Чытаць па літарах, па складах, няўмела. За зіму навучыўся трохі б. || назоўнік: бэканне.
Бэлечны
прыметнік
Які мае адносіны да бэлькі, зроблены з бэлек. Бэлечнае перакрыццё.
Бэлька
назоўнік | жаночы род
Брус, які апіраецца на сцены і служыць падтрымкай насцілу (падлогі, столі і пад.). Палажыць новую бэльку.
Бэра
назоўнік | жаночы род
Пашыраны ў Беларусі сорт позніх груш, якія прыносяць буйныя жоўтыя плады. Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт іруш. Слуцкая бэра — сорт груш, якія распаўсюджаны ў Беларусі, асабліва на Случчыне.
Бэрсаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Блытаць, заблытваць. Б. ніткі.

2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць, плесці. Б. сетку. || назоўнік: бэрсанне.
Бэсціць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Знеслаўляць, ганьбіць, зневажаць. Б. доброе імя.

2. Брудзіць, трапаць, псаваць. Б. вопратку. || закончанае трыванне: збэсціць. || назоўнік: бэшчанне.
2009–2019. Беларусь, Менск.