РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1
Бювар
назоўнік | мужчынскі род
Настольная папка для папер, канвертаў. || прыметнік: бюварны.
Бюджэт
назоўнік | мужчынскі род
1. Каштарыс расходаў і даходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін. Б. інстытута.

2. Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін. Сямейны б. || прыметнік: бюджэтны. Бюджэтныя асігнованні.
Бюлетэнь
назоўнік | мужчынскі род
1. Кароткае паведамленне аб якой-н. важнай грамадскай падзеі, справе. Б. з'езда.

2. Назва некаторых перыядьмных выданняў. Б. Акадэміі навук.

3. Лісток для галасавання. Выбарчы б.

4. Бальнічны ліст аб часовай непрацаздольнасці па хваробе (размоўнае). Быць на бюлетэні.
Бюракрат
назоўнік | мужчынскі род
1. Службовая асоба, якая выконвае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы, букваед, валакітчык (зневажальнае).

2. Прадстаўнік бюракратыі, чыноўнік. || жаночы род: бюракратка. || прыметнік: бюракрацкі.
Бюракратызм
назоўнік | мужчынскі род
1. Сістэма кіравання чыноўніцкай адміністрацыі, якая адана ад інтарэсаў народаў.

2. пераноснае значэнне: Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы. || прыметнік: бюракратычны.
Бюракратыя
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і бюракратызм (у 1 знач.).

2. зборны назоўнік: Бюракраты, чыноўнікі. || прыметнік: бюракратычны.
Бюро
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Назва кіруючай часткі некаторых органаў, устаноў, а таксама пасяджэнне яе складу. Б. прэзідыума Акадэміі навук.

2. Назва некаторых устаноў, кантор і пад. Б. знаходак. Б. надвор'я.
Бюро
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер.
Бюст
назоўнік | мужчынскі род
1. Скульптура верхняй часткі чалавечага цела (да грудзей або да пояса). Бронзавы б. Янкі Купалы.

2. Жаночыя грудзі. Выступіла цётка з ладным бюстам. || прыметнік: бюставы.
Бюстгальтар
назоўнік | мужчынскі род
Жаночы ліфчык для падтрымання бюста. || прыметнік: бюстгальтарны.
2009–2019. Беларусь, Менск.