РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Бягляк
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто ўцякае, уцякач. || жаночы род: бяглячка.
Бягом
прыслоўе
Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу; не шагам. Прыпусціцца б. Бягом бегчы — вельмі хутка рухацца.
Бягонія
назоўнік | жаночы род
Дэкаратыўная трапічная і субтрапічная расліна з прыгожым пярэстым лісцем і дробнымі кветкамі. || прыметнік: бягоніевы. Сямейства бягоніевых (назоўнік).
Бягун
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто хутка бегае; спартсмен, які займаецца бегам (у 1 знач.). Б. на короткія дыстан цыі. || жаночы род: бягуння.
Бягучы
прыметнік
1. Які знаходзіцца ў руху. Бягучая вода. Шукай бягучага ваўка след.

2. Які зараз адбываецца, цяперашні, штодзённы. Бягучыя справы. Б. момант. Бягучы рахунак — рахунак укладчыка ў ашчадным банку. || назоўнік: бягучасць.
Бяда
назоўнік | жаночы род
Няшчасце, гора. Дапамагчы ў бядзе. Беды цярпець — каменное сэрца мець (прыказка). Б. па бядзе, як па нітцы ідзе (прыказка).

2. Нястача, галеча. Ухаце — б. З. у знач. выказніка: Дрэнна; непрыемнасць. Б. мне з ім. 0 Бяда вялікая (размоўнае) — не мае значэння, няважна. Бядой латаны (размоўнае) — вельмі бедны. Далей ад бяды (размоўнае) — пра нежаданне ўвязвацца ў непрыемную псторыю. Такой бяды; толькі (той) бяды (размоўнае) — не мае значэння; ну дык што ж!
Бядак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Бяздольны, няшчасны, гаротны. || жаночы род: бядачка. || прыметнік: бядацкі. Год цяжкі, бядацкі.
Бяднець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Траціць сваё багацце, станавіцца бяднейшым.

2. Траціць што-н. Рака бяднее на рыбу. Фантазія бяднее (пераноснае значэнне). || закончанае трыванне: абяднець і збяднець.
Бяднота
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Беднасць, галеча, убогасць.

2. зборны назоўнік: Бедныя людзі, жабракі.
Бядняк
назоўнік | мужчынскі род
1. Незаможны, бедны чалавек.

2. Бедны селянін, якога ў мінулым эксплуатавалі багачы. || жаночы род: бяднячка. || прыметнік: бядняцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.