РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Бясплатны
прыметнік
Без аплаты. Бясплатная медыцынская дапамога. || назоўнік: бясплатнасць.
Бясплённы
прыметнік
Які не дае ніякіх вынікаў; марны. Бясплённая дзейнасць. || назоўнік: бясплённасць.
Бясплодны
прыметнік
1. Няздольны даваць патомства.

2. Неўрадлівы. Бясплодная глеба.

3. пераноснае значэнне: Які не дае ніякіх вынікаў. Бясплодныя спробы. || назоўнік: бясплоднасць.
Бясполы
прыметнік
Які не мае адзнак полу. Бясполая істота. Бясполае размнажэнне (без апладнення).
Бяспошлінны
прыметнік
Свабодны ад аблажэння пошлінай. Б. ўвоз тавараў. || назоўнік: бяспошліннасць.
Бяспраўе
назоўнік | ніякі род
1. Адсутнасць законнасці; беззаконнасць.

2. Адсутнасць правоў у каго-н. або немагчымасць іх рэалізаваць.
Бяспраўны
прыметнік
Які пазбаўлены палітычных, грамадзянскіх правоў або не можа іх рэалізаваць. || назоўнік: бяспраўнасць.
Бяспройгрышны
прыметнік
З абавязковым выйгрышам. Бяспройгрышная латарэя. || назоўнік: бяспройгрышнасць.
Бяспрыкладны
прыметнік
Які не мае сабе роўнага; выключны. Б. подзвіг. || назоўнік: бяспрыкладнасць.
Бяссілле
назоўнік | ніякі род
1. Недахоп, адсутнасць фізічных сіл, крайняя слабасць.

2. Няздольнасць зрабіць што-н., адсутнасць магчымасці дзейнічаць. Пераканацца ў сваім бяссіллі.
2009–2019. Беларусь, Менск.