РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Бяссільны
прыметнік
1. Які не мае фізічных сіл, слабы. Б. хворы.

2. Няздольны што-н. зрабіць; бездапаможны. Медыцына тут бяссільная дапамагчы.
Бясслаўны
прыметнік
Які заслугоўвае асуджэння, ганебны. Б. канец. Бясслаўнае адступленне. || назоўнік: бясслаўнасць.
Бясследны
прыметнік
Які не пакінуў пасля сябе ніякіх слядоў. Бясследнае знікненне. Прапасці бясследна (прыслоўе). || назоўнік: бясследнасць.
Бясслоўны
прыметнік
1. Які пазбаўлены здольнасці гаварыць; выказаны без слоў. Бясслоўная істота. Б. дакор.

2. Маўклівы, які лічыць за лепшае не выказваць сваіх думак. Б. выканаўца. Бясслоўная роля — тэатральная роля без слоў. || назоўнік: бясслоўнасць.
Бяссмертнік
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая расліна з сухімі кветкамі, якія не вянуць, і з ярка афарбаваным лісцем.
Бясснежны
прыметнік
Скупы на снег. Бясснежная зіма. || назоўнік: бясснежнасць.
Бяссонніца
назоўнік | жаночы род
Нездаровая адсутнасць сну або парушэнне сну. Мучыцца бяссонніцай.
Бяссонны
прыметнік
Праведзены без сну. Бяссонная ноч.
Бясспрэчны
прыметнік
Які не выклікае пярэчанняў. Бясспрэчныя довады. || назоўнік: бясспрэчнасць.
Бясстрасны
прыметнік
Пазбаўлены страсці, халодны і спакойны. Б. характар. || назоўнік: бясстраснасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.