РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 18
Бядняцтва
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Бедныя людзі, бедната.
Бядота
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Гора, бяда, бедства.

2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць. Жыў ён у бясконцай бядоце. || прыметнік: бядотны. Бядотнае становішча.
Бядро
назоўнік | ніякі род
Частка нагі ад таза да калена. Насіць спадніцу на бёдрах. || прыметнік: бядровы. Бядровая косць.
Бяз (бяс)
прыстаўка
Ужыв. замест «без...» («бес...») у першым складзе перад націскам, напр. бяздонны, бязмежны, бяссонніца, бяссэнсіца.
Бяз'ядзерны
прыметнік
1. У якім адсутнічае ядзерная зброя. Бяз'ядзерная дзяржава.

2. У якім адсутнічае ядро. Бяз'ядзерныя клеткі.
Бязбацькавіч
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі, сірата.
Бязбожнасць
назоўнік | жаночы род
Адмаўленне існавання Бога, адсутнасць веры ў Бога.
Бязбожнік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які не верыць у Бога, адмаўляе яго існаванне. || жаночы род: бязбожніца. || прыметнік: бязбожніцкі.
Бязбожны
прыметнік
1. Які не прызнае існавання Бога. Бязбожная літаратура.

2. Неймаверны, несумленны (размоўнае). Б. лгун.
Бязбольны
прыметнік
Які не выклікае болю, фізічных пакут. Б. укол. || назоўнік: бязбольнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.