РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 18
Бяздольны
прыметнік
Які не мае шчаслівай долі, няшчасны. Б. люд. || назоўнік: бяздольнасць.
Бяздомак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто не мае свайго жылля і сям'і.
Бяздомнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек, які не мае дома; прытулку. Так і жыў бяздомнікам. || жаночы род: бяздомніца.
Бяздомны
прыметнік
Які не мае жылля, прытулку. || назоўнік: бяздомнасць.
Бяздонны
прыметнік
Які не мае дна, вельмі глыбокі. Бяздоннае возера. 0 Бяздонная бочка (размоўнае) — 1) пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе; 2) чалавек, які можа многа выпіць спіртнога, не п'янеючы (неадабральнае). || назоўнік: бяздоннасць.
Бяздротавы
прыметнік
Які працуе без дротавых прыстасаванняў (для прыёму і перадачы гукаў, сігналаў). Бяздротавая сувязь. Б. тэлефон.
Бяздум'е
назоўнік | ніякі род
Адсутнасць думак, засяроджанасці. Стан бяздум'я.
Бяздумны
прыметнік
Які не задумваецца; не здольны на роздум; легкадумны. Б. чалавек. Б. ўчынак. Бяздумнае рашэнне. || назоўнік: бяздзейнасць.
Бяздушны
прыметнік
1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці, чэрствы. Б. чалавек.

2. Халодны, сухі. Бяздушная ігра артыста. || назоўнік: бяздушнасць.
Бяззлучнікавы
прыметнік
У граматыцы: звязаны ў сінтаксічнае цэлае без дапамогі злучнікаў. Складаны б. сказ.
2009–2019. Беларусь, Менск.