РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Бяззменны
прыметнік
Пастаянны; які не мае замены. Б. старшыня. || назоўнік: бяззменнасць.
Бяззорны
прыметнік
На якім не відаць зор. Бяззорнае неба.
Бяззубы
прыметнік
1. Які не мае зубоў.

2. пераноснае значэнне: Непрынцыповы, пазбаўлены вастрыні. Бяззубая крытыка. || назоўнік: бяззубасць.
Бязладны
прыметнік
1. Пазбаўлены парадку, хаатычны. Б. натоўп.

2. У якім няма пэўнай сістэмы, паслядоўнасці рытму; сумбурны. Бязладная гаворка.

3. Бесталковы, бяссэнсавы. Б. чалавек. || назоўнік: бязладнасць.
Бязлёсны
прыметнік
Які не мае лясоў, лясной расліннасці. Б. край. || назоўнік: бязлёссе і бязлёснасць.
Бязлітасны
прыметнік
Які не мае літасці, спачування; жорсткі, суровы. Б. вораг. Бязлітасная праўда. || назоўнік: бязлітаснасць.
Бязлюддзе
назоўнік | ніякі род
Адсутнасць людзей або недахоп патрэбных людзей. Трывожнае б.
Бязлюдны
прыметнік
Ненаселены або маланаселены. Б. востраў. Бязлюдная хата. Бязлюдны фонд (спецыяльны тэрмін) — грашовыя сродкі для аплаты працы няштатньк работнікаў. || назоўнік: бязлюднасць. Трывожная б.
Бязмежны
прыметнік
1. Які не мае бачных межаў, бяскрайні. Бязмежныя просторы.

2. пераноснае значэнне: Надзвычайны, глыбокі. Бязмежная радасць. || назоўнік: бязмежнасць.
Бязмен
назоўнік | мужчынскі род
Ручная рычажная або спружынная вага.
2009–2019. Беларусь, Менск.