РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Бязмерны
прыметнік
1. Які немагчыма або цяжка вымераць. Бязмерная глыбіня.

2. пераноснае значэнне: Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці). Бязмернае гора. || назоўнік: бязмернасць.
Бязмозгі
прыметнік | размоўнае | лаянкавае
Дурны, бесталковы. Б. баран.
Бязмоўны
прыметнік
1. Пазбаўлены магчымасці гаварыць. Бязмоўная жывёліна.

2. Маўклівы, баязлівы, які не адважыцца слова сказаць. Ён стаяў пануры і б.

3. пераноснае значэнне: Ціхі, напоўнены цішынёй. Б. лес. || назоўнік: бязмоўнасць.
Бязмэтны
прыметнік
Які не мае пэўнай мэты. Бязмэтнае блуканне. || назоўнік: бязмэтнасць.
Бязногі
прыметнік
1. Які не мае нагі абс ног.

2. Без ножкі, без ножак (пра мэблю: размоўнае). Б. стол. || назоўнік: бязногасць.
Бязрадасны
прыметнік
Пазбаўлены радасці, невясёлы. Бязрадаснае жыццё. || назоўнік: бязрадаснасць.
Бязродны
прыметнік
1. Які не мае або не ведае родных. Бязродная сірата.

2. пераноснае значэнне: Як страціў або парваў сувязь са сваім народам сваёй краінай. Б. эмігрант. || назоўнік: бязроднасць.
Бязросны
прыметнік
Без расы. Бязросная раніца.
Бязрукі
прыметнік
1. Які не мае рукі або рук. Б. інвалід.

2. пераноснае значэнне: Няспрытны ў рабоце, няўмелы (размоўнае). || назоўнік: бязрукасць.
Бязрыб'е
назоўнік | ніякі род
Адсутнасць або недахоп рыбы. На бязрыб'і і рак рыба (прыказка).
2009–2019. Беларусь, Менск.