РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Бязрыбны
прыметнік
У якім няма рыбы. Бязрыбнае возера.
Бязрэйкавы
прыметнік
Без рэек; які рухаецца не па рэйках. Бязрэйкавыя дарогі. Б. транспарт.
Бязь
назоўнік | жаночы род
Баваўняная тканіна палатнянага перапляцення. || прыметнік: бязевы.
Бялецца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і бялець (у 2 знач.).
Бялець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца белым. Бялеюць скроні. Б. ад страху.

2. Віднецца (пра што-н. белае). У далечыні бялелі будынкі. || закончанае трыванне: пабялець.
Бялёк
назоўнік | мужчынскі род
Дзіцяня цюленя. || прыметнік: бяльковы.
Бялізна
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Нацельнае адзенне з тканіны пераважна светлых колераў, а таксама вырабы з такой тканіны. Перамяніць бялізну. Пасцельная бялізна. || прыметнік: бялізнавы. Бялізнавая тканіна.
Бялілы
назоўнік
1. Белая мінеральная фарба. Цынкавыя б.

2. Белае фарбавальнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў тэатральным грыме, касметыцы.
Бяліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пакрываць вапнай, мелам. Б. печ.

2. Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Б. палотны на сонцы.

3. Пакрываць твар бяліламі (у 2 знач.).

4. Знімаць шкуру з забітай жывёліны. Б. авечку. || закончанае трыванне: выбеліць, набяліць і пабяліць. || назоўнік: пабелка. || зваротны стан: бяліцца. || назоўнік: бяленне. || прыметнік: бялільны.
Бялок
назоўнік | мужчынскі род
Складанае арганічнае рэчыва, найбольш важная састаўная частка жывёльных і раслінных арганізмаў. || прыметнік: бялковы.
2009–2019. Беларусь, Менск.