РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7
Біёлаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне біялогіі.
Біёніка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Навука, сумежная з тэхнікай, якая рашае інжынерныя задачы на падставе аналізу структуры і жыццядзейнасці арганізмаў. || прыметнік: біянічны.
Бізнес
назоўнік | мужчынскі род
Прадпрыемніцкая эканамічная дзейнасць, якая прыносіць даход, прыбытак. Зрабіць б. на чым-н. (атрымаць даход).
Бізнесмен
назоўнік | мужчынскі род
Дзялок, прадпрыемец; той, хто робіць бізнес на чымн. || прыметнік: бізнесменскі.
Бізон
назоўнік | мужчынскі род
Паўночнаамерыканскі дзікі бык атрада парнакапытных з доўгай мяккай поўсцю. || прыметнік: бізонавы.
Бізун
назоўнік | мужчынскі род
Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга. Голы як бізун (размоўнае) — пра вельмі беднага чалавека. Усыпаць бізуноў (размоўнае) — пакараць каго-н., адсцябаць.
Біклага
назоўнік | жаночы род
Невялікая драўляная ці металічная плоская пасудзіна для вады. Салдацкая б. || прыметнік: біклажны.
Бікфордаў
прыметнік
Бікфордаў шнур — вогнеправодны (з парахавой сарцавінай) шнур для выбухаў.
Біла
назоўнік | ніякі род
1. Унутраная Ударная частка звона; язык.

2. Падвешаны кавалак жалеза, рэйкі для падачы сігналаў.

3. Верхняя скразная планка або жардзіна ў поручнях лесвіцы, мосце і пад.
Білет
назоўнік | мужчынскі род
1. Дакумент, які дае права карыстацца чым-н. за плату. Б. у кіно. Праязны б.

2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі. Прафсаюзны б.

3. Папяровы грашовы знак. Крэдытны б.

4. Лісток з якім-н. тэкстам. Экзаменацнйны б. Запрашальны б. || прыметнік: білетны.
2009–2022. Беларусь, Менск.