РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 140
Баксіт
назоўнік | мужчынскі род
Алюмініевая руда. || прыметнік: баксітавы.
Бактэрыёлаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне бактэрыялогіі.
Бактэрыя
назоўнік | жаночы род
Мікраскапічны арганізм, від мікроба. || прыметнік: бактэрыяльны. Бактэрыяльная інфекцыя.
Бактэрыялогія
назоўнік | жаночы род
Навука пра бактэрыі. Дасягненні ў галіне бактэрыялогіі. || прыметнік: бактэрыялагічны. Бактэрыялагічная война (з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку масавага паражэння).
Бал
назоўнік | мужчынскі род
1. Адзінка вымярэння сілы або ступені якой-н. прыроднай з'явы (спецыяльны тэрмін). Вецер у пяць балаў.

2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальнай установе, дасягненняў у спорце. Набраць дваццаць балаў. || прыметнік: бальны і балавы. Сістэма балавай (бальнай) ацэнкі.
Балаболка
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. жаночы род: Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася.

2. Чалавек, які хутка і многа гаворыць; пустамеля (зневажальнае).
Балабон
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка.

2. пераноснае значэнне: Балбатун, пустаслоў. || жаночы род: балабонка.
Балабоніць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Звінець, гучаць.

2. пераноснае значэнне: Балбатаць, малоць лухту. Б. увесь дзень.
Балавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Сваволіць, дурэць, ператвараць у забаву што-н. сур'ёзнае, небяспечнае. Б. з огнём. || назоўнік: балаўство.
Балаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Занадта песціць, патураць жаданням. Б. гасцінцамі. Маці яго балуе. || закончанае трыванне: збалаваць. || назоўнік: балаўство. Б. да дабра не даводзіць (прыказка).
2009–2019. Беларусь, Менск.