РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 140
Балаган
назоўнік | мужчынскі род
1. Часовае лёгкае збудаванне з дошак для тэатральных, цыркавых паказаў, для гандлёвых патрэб, жылля і пад. (устарэлае).

2. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча камічнага харакгару з прымітыўным сцэнічным афармленнем.

3. пераноснае значэнне: Пра штон. несур'ёзнае, грубае, бязладнае (размоўнае). || прыметнік: балаганны.
Балаганіць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Крыўляцца, блазнаваць.
Балагол
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы. || прыметнік: балагольскі. Б. занятак.
Балазе
злучнік | размоўнае
Па значэнню адпавядае словазлучэнням «тым больш што», «добра што». Вучыся, б. ёсць умовы.
Балака
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Вясёлы гаварун, жартаўнік. Гэта быў адменны весялун і б.
Балалаечнік
назоўнік | мужчынскі род
Музыкант, які іграе на балалайцы, або майстар, што робіць балалайкі.
Балалайка
назоўнік | жаночы род
Народны трохструнны музычны інструмент з корпусам трохвугольнай формы. || прыметнік: балалаечны. Б. оркестр.
Баламут
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Чалавек, які ўносіць неспакой, беспарадак. Паводзіны баламута.

2. Спакуснік, інтрыган. Звязалася з гэтым баламутам. || жаночы род: баламутка. || прыметнік: баламутны.
Баламуціць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Выклікаць неспакой сярод каго-н., уносіць разлад, неразбярыху. Б. народ. 2, Спакушаць, зачароўваць. Ах, дзяучаты, хопіць вам б. хлопца! 0 Баламуціць светам (размоўнае неадабральнае) — выклікаць непакой, нездавальненне. || закончанае трыванне: узбаламуціць і забаламуціць.
Баланда
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Поеная рэдкая поліўка. Палонных кармілі баландой.
2009–2019. Беларусь, Менск.