РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 140
Баланс
назоўнік | мужчынскі род
1. Раўнавага, ураўнаважванне. Пачуццё балансу.

2. Сістэма паказчыкаў, якія харакгарызуюць даходы, расходы, фінансавыя вынікі прадпрыемстваў, а таксама ведамасць з такім падрахункам. Квартальны б.

3. Суадносіны ўзаемна звязаных паказчыкаў якой-н. дзейнасці, працэсу. Б. народной гаспадаркі. || прыметнік: балансавы.
Баланс
назоўнік | мужчынскі род
1. зборны назоўнік: Ачышчаныя ад кары бярвёны аднолькавай даўжыні, якія ідуць на выраб цэлюлозы (спецыяльны тэрмін). Адвесці б. на еаганетцы ў нрх.

2. На чыгунцы — перакідная прылада для перацягвання рэек. Перакінуць б. || прыметнік: балансавы. Балансовая драўніна.
Балансаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Захоўваць пры няўстойлівым становішчы раўнавагу пры дапамозе рухаў цела. Б. на канаце.

2. Падводзіць баланс (у 2 знач. і спецыяльны тэрмін).

3. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

4. Ураўнаважваць вярчальныя дэталі машын; механізмаў. || закончанае трыванне: збалансаваць. || назоўнік: балансаванне. || прыметнік: балансавы.
Балансёр
назоўнік | мужчынскі род
Цыркавы артыст, які балансуе на канаце. || жаночы род: балансёрка. || прыметнік: балансёрскі.
Балансір
назоўнік | мужчынскі род
1. Доўгі шост, пры дапамозе якога акрабат захоўвае раўнавагу на канаце.

2. Рычаг у машыне, які перадае рух ад адной часткі да другой.

3. Рэгулятар у гадзіннікавым механізме.
Баласт
назоўнік | мужчынскі род
І. Спецыяльны груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата.

2. пераноснае значэнне: Што-н. лішняе, непатрэбнае, што не прыносіць ніякай карысці (кніжнае).

3. Шчэбень або пясок, якім засыпаюць чыгуначнае палатно і на які ўкладваюць шпалы (спецыяльны тэрмін). Сухі б. Платформы з баластам. || прыметнік: баластны.
Балаўнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Свавольнік, дураслівец. || жаночы род: балаўніца.
Балаўны
прыметнік | размоўнае
1. Свавольны, дураслівы.

2. Распешчаны, сапсаваны залішнім патураннем.
Балахон
назоўнік | мужчынскі род
Халат шырокага крою, які раней насілі сяляне, а таксама (размоўнае) наогул шырокая бясформенная вопратка. Ішоў незнаемы ў доўгім балахоне. || прыметнік: балахонны.
Балаціна (балацявіна)
назоўнік | жаночы род
Нізкае, балоцістае месца.
2009–2019. Беларусь, Менск.