РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 140
Бабінец
назоўнік | мужчынскі род
Пярэдняя частка царквы перад паперцю.
Бабіт
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяльны сплаў волава, свінцу і інш. элементаў для заліўкі падшыпнікаў. || прыметнік: бабітавы.
Бабіць
дзеяслоў | размоўнае | устарэлае | незакончанае трыванне
Прымаць роды. Параска некалі бабіла.
Бабка
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і баба (у 1, 2, 3, 4 і 5 знач.; размоўнае).

2. Жанчына, якая прымала роды (устарэлае). Б.-павітуха.
Бабка
назоўнік | жаночы род
Надкапытны сустаў нагі ў жывёлы, а таксама косць гэтага сустава.
Бабка
назоўнік | жаночы род
Сталёвае кавадлачка для кляпання кос.
Бабка
назоўнік | жаночы род
Страва, прыгатаваная з дранай бульбы.
Бабка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і абабак.
Бабка
назоўнік | жаночы род
Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом.
Бабнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае
Той, хто вельмі захапляецца жанчынамі.
2009–2019. Беларусь, Менск.