РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 140
Бальшак
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая дарога (у адрозненне ад прасёлачнай). Праляглі бальшакі з бярозавымі прысадамі.
Бальшун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Старэйшы хлапчук з дзяцей у сям'і, наогул большы па ўзросту. Ты ж б., а малого крыўдзіш. || жаночы род: бальшуха.
Балюстрада
назоўнік | жаночы род
Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы. Б. веранды. || прыметнік: балюстрадны.
Балючы
прыметнік
1. Пашкоджаны хваробай, раненнем. Балючая нага.

2. Які выклікае адчуванне фізічнага болю. Б. ўкол.

3. пераноснае значэнне: Які прычыняе душэўныя хваляванні; найбольш хвалюючы. Балючае пытанне. || назоўнік: балючасць.
Баляса
назоўнік | жаночы род
1. Точаны фігурны слупок у агароджы балконаў, тэрас і інш.

2. множны лік: Агароджа з такіх слупкоў.
Баляснік
назоўнік | мужчынскі род
Матэрыял для вырабу балясаў.
Балячка
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і болька.

2. пераноснае значэнне: Недахоп, слабае места ў дзейнасці, характары, а таксама чалавек з якімі-н. недахопамі, з-за якога бываюць непрыемнасці калектыву. На чужую болячку не даві (прыказка).
Бамбавоз
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і бамбардзіроўшчык (у 1 знач.). Смертоносны груз бамбавозаў. || прыметнік: бамбавозны.
Бамбакіданне
назоўнік | ніякі род
Скіданне бомбаў з самалёта. Прыцэльнае б.
Бамбардзір
назоўнік | мужчынскі род
1. Салдат-артылерыст у царскай арміі і флоце.

2. Ігрок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі). Лепшы б. сезона. || прыметнік: бамбардзірскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.