РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 140
Бамбардзіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Абстрэльваць з гармат або скідваць з самалёта бомбы на каго-, што-н. Б. праціўніка.

2. пераноснае значэнне: Настойліва турбаваць каго-н. лістамі, просьбамі і інш. (размоўнае). Б. пісьмамі. || назоўнік: бамбардзіроўка. || прыметнік: бамбардзіровачны.
Бамбардзіроўшчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Бамбардзіровачны самалёт.

2. Лётчык бамбардзіровачнай авіяцыі.
Бамбасховішча
назоўнік | ніякі род
Спецыяльнае ўкрыцце, якое забяспечвае ахову людзей ад авіябомбаў.
Бамбіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Атакаваць з паветра, скідваючы бомбы. || назоўнік: бамбёжка. Трапіць пад бомбёжку.
Бамбук
назоўнік | мужчынскі род
Трапічная і субтрапічная расліна з высокім цвёрдым, дрывяністым, пустым усярэдзіне сцяблом. || прыметнік: бамбукавы. Бамбукавыя зараснікі.
Банальнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. банальны.

2. Банальная думка, выраз. Гаварыць банальнасці.
Банальны
прыметнік
Шаблонны, які страціў арыгінальнасць у сувязі з частым ужываннем. Банальныя параўнанні. || назоўнік: банальнасць.
Банан
назоўнік | мужчынскі род
Пальмападобная трапічная расліна, а таксама яе мучністы салодкі плод. Збор бананаў. || прыметнік: бананавы. Бананавыя плантацыі.
Банда
назоўнік | жаночы род
Група разбойнікаў, злачынцаў; шайка. Узброеная б. Контррэвалюцыйная б.
Бандаж
назоўнік | мужчынскі род
1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання асобных частак цела ў патрэбным становішчы.

2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машнн, на колы паравозаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: бандажны.
2009–2019. Беларусь, Менск.