РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 140
Бант
назоўнік | мужчынскі род
Стужка, завязаная ў выглядзе вузла і дзвюх або некалькіх свабодна выпушчаных петляў. Б. у косах. || памяншальная форма: банцік.
Банька
назоўнік | жаночы род
Шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся. Б. ад косы.
Банькі
назоўнік | жаночы род
Набор невялікіх шклянак, які ўжываецца ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры. Паставіць б.
Баптыст
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік хрысціянскай секты, які прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрацы і догматы царквы. || жаночы род: баптыстка. || прыметнік: баптысцкі. Баптысцкая секта.
Бар
назоўнік | мужчынскі род
1. Невялікі рэстаран, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць ля высокай стойкі, а таксама гэтая стойка.

2. Невялікая шафка для він або аддзяленне для він у шафе ці серванце.
Бар
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Адзінка вымярэння атмасфернага ціску.
Бар'ер
назоўнік | мужчынскі род
1. Перагародка, якая ставіцца як перашкода на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш.

2. Наогул перашкода для чаго-н. Супрацьапоўзневы б.

3. Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стральбе (устарэлае).

4. пераноснае значэнне: Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго-н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці. Гукавы б. || прыметнік: бар'ерны.
Барабан
назоўнік | мужчынскі род
1. Ударны мембранны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра, верх і ніз якога абцягнуты скурай. Біць у б.

2. У розных машынах і механізмах — рухомая частка, якая мае форму цыліндра. Падаваць снапы ў б.

3. Цыліндрычная частка будынка, якая ; падтрымлівае купал (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: барабанны. Барабанная перапонка — перапонка, якая адпзяляе знешні слыхавы праход ад сярэдняга вуха.
Барабаніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Біць у барабан (у 1 знач.).

2. Часта і дробна стукаць па чьм-н. (размоўнае). Дождж барабаніць.

3. пераноснае значэнне, што і без дапаўнення. Гучна, без майстэрства іграць на якім-н. інструменце.
Барабаншчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант, які іграе на барабане. Юны б. || жаночы род: барабаншчыца. || прыметнік: барабаншчыцкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.