РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 140
Баравік
назоўнік | мужчынскі род
Высокакаштоўны ядомы грыб з светлаці цёмна-карычневай шапкай і белай тоўстай ножкай; белы грыб. Кошык баравікоў. Заечы б. (атрутны ірыб). || прыметнік: баравіковы.
Баравіна
назоўнік | жаночы род
1. Малады сасновы лес. Грыбныя баравіны.

2. Усё, што расце ў лесе (грыбы, ягады, трава і пад. і абласное). Жанчыны неслі поўныя кашы баравіны. || памяншальная форма: баравінка. || прыметнік: баравінавы і баравінны.
Баравінка
назоўнік | жаночы род
1. гл. баравіна.

2. Сорт летняй яблыні, а таксама светла-жоўтыя кісла-салодкія плады гэтага дрэва. У садзе спеюць баравінкі.
Барада
назоўнік | жаночы род
1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы. Ударыўся барадой аб стол.

2. Валасяное покрыва ніжняй часты твару ў мужчын. Адпусціць бараду.

3. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які носіць бараду (размоўнае). Даеайце выберам старшынёй бараду.

4. У некаторых жывёл: пучок валасоў, пер'я або мясістыя адросткі пад пярэдняй часткай галавы. Казліная б.

5. Касмыль недапрадзенай кудзелі, воўны. Б. кудзелі.

6. Невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі. 0 Дзіравая барада (размоўнае жартаўлівае) — пра таго, хго есць і абліваецца стравай. || памяншальная форма: бародка.
Барадаты
прыметнік
Той, хто аброс барадой (у 2 знач.). Б. дзед. || назоўнік: барадатасць.
Барадач
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек з барадой (у 1 знач.). У дзвярах паказаўся незнаемы б.
Баражыраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Ахоўваць аб'екты ад авіяцыі праціўніка, патруляваць у паветры (пра самалёты). || назоўнік: баражыраванне.
Баразна
назоўнік | жаночы род
1. Канаўка на паверхні глебы, зробленая плугам ці іншымі сельскагаспадарчымі прыладамі. Роўныя барозны.

2. пераноснае значэнне: Пачынанне ў якой-н. галіне. || памяншальная форма: баразёнка. || прыметнік: баразённы.
Баразніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць барозны чым-н. Плугам б. зямлю.

2. Пакідаць пасля сябе сляды, падобныя на барозны. Б. просторы акіянаў.

3. пераноснае значэнне: Утвараць складкі, маршчыны. Маршчыны баразнілі лоб. || закончанае трыванне: збаразніць.
Барак
назоўнік | мужчынскі род
Лёгкае драўлянае збудаванне для часовага жылля. Жыць у бараках. || прыметнік: барачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.