РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 140
Бабовішча
назоўнік | ніякі род
Месца, дзе рос боб.
Бабоўнік (бабок)
назоўнік | мужчынскі род
Балотная травяністая расліна з сакавітым лісцем, якая ідзе на ахрап'е жывёле. || прыметнік: бабоўнікавы і бабковы.
Бабраня (бабранё)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня бабра.
Бабрыха
назоўнік | жаночы род
Самка бабра.
Бабскі
прыметнік | размоўнае
Жаночы; уласцівы жанчыне. Бабскія размовы.
Бабслеіст
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які займаецца бобслеем. || жаночы род: бабслеістка. || прыметнік: бабслеісцкі.
Бабуля
назоўнік | жаночы род
Ласк. да баба (у 1 і 2 знач.). || памяншальна-ласкальная форма: бабулька. || прыметнік: бабульчын. Б. чапец.
Бабыль
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Беззямельны, адзінокі селянін-бядняк. Векаваць бабылём (таксама пераноснае значэнне: быць бессямейным, адзінокім чалавекам). || жаночы род: бабылка. || прыметнік: бабыльскі. Бабыльскае жыццё.
Баваўнавод
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне баваўнаводства.
Баваўнаводства
назоўнік | ніякі род
Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем бавоўны. || прыметнік: баваўнаводчы. Б. раён.
2009–2019. Беларусь, Менск.